Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Месцы спаленых вёсак. Расонскі раён

arrow Месца спаленай вёскі (в. Ваўкова)

Вёска Ваўкова знаходзілася за 2 км на поўнач ад в. Харытонава. У лютым 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі 25 мірных жыхароў і вёску (21 двор). Не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

arrow Месца спаленай вёскі (в. Велле)

Вёска Велле знаходзілася за 1,5 км на захад ад в. Ушчалёпкі. У лютым 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 74 жыхары разам з вёскай (22 двары). Не адрадзілася. На яе месцы ў 1965 годзе насыпаны Курган, на вяршыні якога пастаўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

arrow Месца спаленай вёскі (в. Гарэлая Яма)

Вёска Гарэлая Яма знаходзілася за 2 км на поўнач ад в. Канашонкі.

12 лютага 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі 25 жыхароў, а вёску (22 двары) спалілі. Не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

arrow Месца спаленай вёскі (в. Гуйды)

Вёска Гуйды знаходзілася за 4 км на паўночны захад ад г. п. Расоны. У лютым 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі 35 мірных жыхароў і спалілі вёску (9 двароў). Не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

arrow Месца спаленай вёскі (в. Кушаватае)

Вёска Кушаватае знаходзілася за 4 км на поўдзень ад в. Забор'е. Летам 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі 13 жыхароў і спалілі вёску (14 двароў). Не адрадзілася.

arrow Месца спаленай вёскі (в. Ніўё)

Вёска Ніўё знаходзілася за 1,5 км на ўсход ад в. Казімірова. У лютым 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі 14 жыхароў і спалілі вёску (12 двароў). Не адрадзілася.

arrow Месца спаленай вёскі (в. Папялкі)

Вёска Папялкі знаходзілася за 7 км на ўсход ад в. Марачкова. Падчас карнай аперацыі нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі в. Папялкі і закатавалі яе жыхароў. У 1968 годзе на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму на месцы былой вёскі насыпаны Курган. У 2017 годзе быў пастаўлены новы памятны знак.

arrow Месца спаленай вёскі (в. Плігаўкі)

Вёска Плігаўкі знаходзілася за 8 км на паўднёвы захад ад в. Альбрэхтава.

12 лютага 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску разам з жыхарамі. Расстралялі 32 чалавекі, згарэла 17 двароў. Не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

arrow Месца спаленай вёскі (в. Ражнова)

Вёска Ражнова знаходзілася за 5 км на ўсход ад в. Гальніца. У лютым 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі 23 чалавекі і спалілі вёску (17 двароў). Не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

 

Абеліск на месцы спаленай вёскі Велле. Расонскі раён, в. Велле. Фотаздымак з сайта https://ok.ruУвекавечанне вёскі Велле ў мемарыяльным комплексе Хатынь. Расонскі раён, в. Хатынь. Фотаздымак з сайта https://ok.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Месца спаленай вёскі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 384.

2. Месца спаленай вёскі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 384.

3. Месца спаленай вёскі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 385.

4. Месца спаленай вёскі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 385.

5. Месца спаленай вёскі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 388.

6. Месца спаленай вёскі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 391.

7. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Экспедиция. Партизан из отряда Машерова – о быте народных мстителей и сожженных нацистами деревнях