Партызанскія зямлянкі. Расонскі раён
- Подробности
- Створана 07.04.2020 09:34
- Адноўлена 17.05.2024 10:22
Партызанская зямлянка ў в. Ізбішча
За 4 км ад в. Ізбішча ва ўрочышчы Чорны Востраў у гады Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся штаб Расонскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна. У 1967 годзе на месцы размяшчэння штаба партызанскай брыгады адноўлена зямлянка.
Партызанская зямлянка ў в. Роўнае Поле
За 8 км на поўнач ад в. Роўнае Поле ў лесе, на беразе воз. Дзяражня, у 1978 годзе адноўлена партызанская зямлянка брыгады імя К. К. Ракасоўскага пад камандаваннем П. М. Машэрава, якая базіравалася на гэтым месцы ў 1942–1943 гг.
У 2005 годзе лагер быў адноўлены – музей партызанскага быту.
ЛІТАРАТУРА
1. Партызанская зямлянка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 386.
2. Партызанская зямлянка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 391.
3. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554.