Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік вызвалення. Расонскі раён, г. п. Расоны

У ліпені 1944 года воіны 219-й Ідрыцкай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі (камандзір – палкоўнік В. Р. Каваленка), 319-й Дзвінскай стралковай дывізіі (камандзір – гвардыі палкоўнік Д. А. Дулаў), 101-й асобнай Казахскай стралковай брыгады (камандзір Н. Л. Аліеў) 1-га і 2-га Прыбалтыйскіх франтоў, развіваючы наступленне на Даўгаўпілс і пераадольваючы абарончыя рубяжы ворага, уступілі на тэрыторыю Расонскага раёна і сумесна з партызанамі брыгад імя І. В. Сталіна, імя К. К. Ракасоўскага, 3-й і 7-й Калінінскіх брыгад да 17 ліпеня 1944 года вызвалілі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У 1974 годзе ў гонар вызвалення ў г. п. Расоны на скрыжаванні вуліц Савецкай і Камсамольскай быў пастаўлены помнік – на пастаменце супрацьтанкавая 57-міліметровая гармата.

 

Помнік вызвалення. Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта https://www.radzima.org

ЛІТАРАТУРА

1. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554

2. Помнік вызвалення // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 382.