Помнік у гонар партызанскага атрада «Бясстрашны». Расонскі раён, в. Кавалі
- Подробности
- Створана 07.04.2020 09:34
- Адноўлена 07.04.2020 15:54
У в. Калачова, якая злілася з в. Кавалі, у студзені–кастрычніку 1943 года дыслацыраваўся партызанскі атрад «Бясстрашны».
Створаны ў чэрвені 1942 года Паўночна-Заходняй аператыўнай групай ЦК КП(б)Б. У жніўні 1942 года ўваходзіў у склад Дрысенскай партызанскай брыгады. З лютага 1943 года дзейнічаў асобна.
Увосень 1943 года атрад перадыслацыраваўся ў заходнія вобласці БССР. З лістапада 1943 года дзейнічаў у складзе 1-й Баранавіцкай партызанскай брыгады. Камандзіры атрада – С. Ф. Бубін, А. Ф. Антановіч; камісары – А. І. Сяргушка, К. М. Кірылаў, К. С. Кузняцоў, М. Ц. Цяцерын, С. В. Захарэвіч.
У жніўні 1942 – жніўні 1943 гг. партызаны атрада «Бясстрашны» на чыгуначным участку Полацк – Даўгаўпілс падарвалі і пашкодзілі 29 варожых эшалонаў. У студзені 1943 года ўдзельнічалі ў разгроме варожага апорнага пункта ў в. Слабада.
У лютым–сакавіку 1943 года вялі баі супраць карнікаў.
8 ліпеня 1944 года ў складзе 1-й Баранавіцкай брыгады атрад «Бясстрашны» (125 партызан) злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі.
У 1979 годзе ў памяць пра баявую дзейнасць партызанскага атрада «Бясстрашны» пастаўлена стэла.
ЛІТАРАТУРА
1. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554.
1. Чуракова, Т. Р. Помнік у гонар партызанскага атрада «Бясстрашны» / Т. Р. Чуракова // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 386–387.