Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік у гонар партызанскага атрада «Баявы». Расонскі раён, в. Залессе

У лесе каля в. Залессе ў маі 1942 – маі 1943 гг. дыслацыраваўся спецыяльны партызанскі атрад НКУС БССР «Баявы», які змагаўся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Атрад створаны ў кастрычніку 1941 года.

У сакавіку 1942 года перапраўлены ў тыл ворага. Камандзіры: А. С. Гарачоў, В. Л. Няклюдаў (з 7 жніўня 1942 года).

За перыяд баявых дзеянняў партызаны пусцілі пад адхон 128 варожых эшалонаў, знішчылі 102 паравозы, 1058 вагонаў і платформ, 113 аўтамашын і матацыклаў, 8 танкаў, 3 бронемашыны і самалёт, узарвалі і спалілі 78 мастоў, 16 складоў з боепрыпасамі, разбурылі 9,5 км чыгуначнага палатна, больш за 6 км тэлефоннай сувязі.

20 ліпеня 1944 года атрад у складзе 317 партызан злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі.

В. Л. Няклюдаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (1944).

За 0,4 км на поўнач ад в. Залессе, на развілцы дарог Залессе – Верхнядзвінск – Кавалі ў памяць пра баявую дзейнасць атрада ў 1964 годзе была пастаўлена стэла.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554.

1. Чуракова, Т. Р. Помнік у гонар партызанскага атрада «Баявы» / Т. Р. Чуракова // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 386.