Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік у гонар Асвейскай партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе. Расонскі раён, в. Марачкова

У 1942–1944 гг. у в. Марачкова базіраваўся штаб Асвейскай партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе.

Брыгада была створана ў жніўні 1942 года на базе асобных груп партызанскіх атрадаў Асвейскага раёна, якая ўваходзіла ў брыгаду «За Савецкую Беларусь» (пазней – партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага). Камандзіры брыгады: І. К. Захараў (ліпень 1942 – студзень 1944 гг.), М. М. Кузьмін (студзень–ліпень 1944 года), камісары В. П. Уладзіміраў (ліпень 1942 – сакавік 1943 гг., загінуў), А. І. Сяргушка (сакавік 1943 – студзень 1944 гг.), А. А. Бохан (студзень–чэрвень 1944 года).

Партызаны брыгады ў кастрычніку 1942 года разам з партызанамі брыгад «За Савецкую Беларусь» і Дрысенскай правялі аперацыю па адначасовым разгроме варожых гарнізонаў на чыгуначных станцыях Боркавічы і Дрыса.

У студзені 1943 года разграмілі гарнізон у в. Вецслабада, у красавіку 1943 года – у вёсках Ксяверына Латвійскай ССР; Каханавічы, Кабыльнікі Асвейскага раёна; Саўчонкі і Балотнікі Дрысенскага раёна; Глямбочына Себежскага раёна Калінінскай вобласці.

У лютым–сакавіку, лістападзе–снежні 1943 года, сакавіку–маі 1944 года вялі баі супраць карных аперацый фашыстаў. У аперацыях «Рэйкавая вайна» на чыгуначных участках Полацк – Даўгаўпілс, Дрыса – Марцінава, Марозы – Паноры, Дрыса – Бігосава знішчылі больш за 2 тыс. рэек.

У ноч на 8 ліпеня 1944 года народныя мсціўцы перакрылі бальшак Полацк – Асвея каля в. Маскалёнкі, што дапамагло савецкім войскам разбіць праціўніка.

13 ліпеня 1944 года брыгада ў складзе атрадаў імя М. В. Фрунзе, імя У. У. Сімацкага, імя Р. К. Арджанікідзе і імя Р. І. Катоўскага (345 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.

У 1964 годзе ў памяць пра баявыя дзеянні Асвейскай партызанскай брыгады насыпаны курган, на вяршыні якога пастаўлены абеліск.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554.

1. Чуракова, Т. Р. Помнік у гонар Асвейскай партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе / Т. Р. Чуракова // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 388.