Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік у гонар 1-й Дрысенскай партызанскай брыгады. Расонскі раён, в. Маторына

У в. Маторына з лета 1942 года да вызвалення Расонскага раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў размяшчаўся штаб 1-й Дрысенскай партызанскай брыгады, якая была сфарміравана на базе асобнай групы атрадаў Дрысенскага раёна, што ўваходзіла ў брыгаду «За Савецкую Беларусь» (з сакавіка 1943 года брыгада імя К. К. Ракасоўскага). Да кастрычніка 1943 года называлася Дрысенскай партызанскай брыгадай.

Камандзіры брыгады: П. М. Мандрыкін (да верасня 1942 года, загінуў), Р. П. Герасімаў (верасень 1942 – студзень 1944 гг.), А. І. Грыгор'еў (студзень–ліпень 1944 года). Камісары: Р. П. Герасімаў (да верасня 1942 года), Ф. Ф. Шаблоўскі (верасень–лістапад 1942 года), А. І. Лісоўскі (лістапад 1942 – ліпень 1944 гг.).

Партызаны брыгады ў час «рэйкавай вайны» на чыгуначным участку Боркавічы – Бігосава знішчылі больш за 2 тыс. рэек. У кастрычніку 1942 года Дрысенская брыгада разам з партызанскімі брыгадамі Асвейскай імя М. В. Фрунзе і «За Савецкую Беларусь» разграмілі варожыя гарнізоны на чыгуначных станцыях Боркавічы і Дрыса.

У студзені 1943 года ўдзельнічалі ў разгроме гарнізона ў в. Вецслабада Латвійскай ССР.

У 1943–1944 гг. вялі баі супраць карных экспедыцый ворага.

12 ліпеня 1944 года брыгада (281 партызан) у складзе атрадаў імя Аляксандра Неўскага, імя С. М. Кірава, імя У. І. Леніна, імя А. В. Суворава злучылася з часцямі Чырвонай Арміі.

У цэнтры вёскі каля дарогі Клясціцы – Верхнядзвінск у 1964 годзе ў памяць пра баявую дзейнасць 1-й Дрысенскай партызанскай брыгады насыпаны курган, на вяршыні якога пастаўлены абеліск.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554.

2. Чуракова, Т. Р. Помнік у гонар 1-й Дрысенскай партызанскай брыгады / Т. Р. Чуракова // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 389.