Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік на месцы партызанскага аэрадрома. Расонскі раён, аг. Сяляўшчына

У 1942–1943 гг. за 0,5 км на ўсход ад в. Сяляўшчына дзейнічаў партызанскі аэрадром.

З лістапада 1943 года палёты ў партызанскія зоны Віцебшчыны праводзіў 105-ы асобны гвардзейскі авіяполк ГПФ (спачатку называўся 2-і асобны авіяполк ГПФ).

Праз Сяляўшчынскі аэрадром партызаны атрымалі да 300 тон ваеннага груза. На акупіраваную ворагам тэрыторыю дастаўлена з савецкага тылу амаль 300 чалавек. На самалётах вывозілі ў тыл параненых і хворых, жанчын, дзяцей, партызанскую пошту.

Вясной 1943 года пры дапамозе авіяпланёрных груп праведзены 2 буйныя планёрна-дэсантныя аперацыі з прыфрантавых аэрадромаў на пасадачныя пляцоўкі на акупіраванай тэрыторыі, у тым ліку ў в. Сяляўшчына.

У аперацыях прымалі ўдзел спецыяльна падрыхтаваныя для палётаў у начны час пілоты-планерысты. У баявых аперацыях вызначыліся лётчыкі А. П. Мамкін, І. Л. Тарасаў, А. В. Жога і іншыя.

Лётчыкі 105-га гвардзейскага авіяпалка А. П. Мамкін і Дз. П. Кузняцоў здзейснілі подзвіг, ратуючы дзяцей з Полацкага дзіцячага дома.

12 красавіка 1944 года самалёт з дзецьмі, які пілатаваў А. П. Мамкін, абстралялі нямецкія знішчальнікі. Загарэлася кабіна пілота. Рызыкуючы сваім жыццём, пілот здолеў пасадзіць самалёт на сваёй тэрыторыі. А. П. Мамкін загінуў, але дзеці былі выратаваны.

У 1966 годзе ў гонар мужнасці і гераізму савецкіх лётчыкаў на месцы былога аэрадрома быў пастаўлены помнік – скульптура лётчыка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554.

1. Чуракова, Т. Р. Месца партызанскага аэрадрома / Т. Р. Чуракова // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 394.