Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік на месцы спаленай вёскі Папялкі. Расонскі раён, в. Папялкі (не існуе)

Па ініцыятыве паляўнічай гаспадаркі «Чырвоны Бор» на месцы спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны вёсак Барысава Верхнядзвінскага раёна і Папялкі Расонскага раёна ў ліпені 2017 года былі адкрыты новыя помнікі.

Адкрыццё помнікаў было прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 73-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Каля адноўленага помніка адбыліся мітынг і асвячэнне манумента.

У Верхнядзвінскім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны было спалена больш за 400 вёсак, адна з іх – Барысава. На працягу зімы 1943 года ў ходзе карнай аперацыі пад назвай «Зімовае чараўніцтва» (для большасці сваіх крывавых экспедыцый гітлераўцы падбіралі гучныя паэтычныя назвы: «Заяц-бяляк», «Серабрыстая ліса», «Свята ўраджаю» і інш.) 30 дамоў былі знішчаны ў адзін дзень. Карнікі не пашкадавалі нікога: у бязлітасным агні загінулі 76 чалавек, у тым ліку дзеці. Вёска так і не адрадзілася ў пасляваенныя гады, як і многія іншыя знішчаныя населеныя пункты Расоншчыны і Верхнядзвіншчыны.

Мэтай карнікаў было стварэнне ўздоўж мяжы шматкіламетровай паласы «мёртвай зямлі»: вёскі павінны былі быць знішчаны, а іх жыхары – забіты або вывезены на прымусовыя работы.

Помнік загінуўшым жыхарам усталяваны і ў Расонскім раёне, на месцы вёскі Папялкі, спаленай падчас той жа карнай экспедыцыі.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы ТАА «Інтэрсэрвіс», месца пахавання змянілася: помнік з чорнага граніту, металічная агароджа, плітка.

На тэрыторыі Расонскага раёна плошчай 10 тыс. км2 з насельніцтвам 100 тыс. чалавек размяшчалася партызанская зона, свабодная ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзейнічалі 24 партызанскія брыгады, два асобныя атрады, знаходзіліся партызанскія шпіталі, аэрадром.

У гады Вялікай Айчыннай вайны, сустракаючы рашучы адпор ад народных мсціўцаў, карнікі метадычна, стрымана і бязлітасна знішчалі вёскі, а іх жыхароў зганялі ў рабства альбо расстрэльвалі на месцы.

З ліпеня 1941 па ліпень 1944 гг. на Расонскай зямлі фашыстамі было забіта больш за 4000 чалавек, больш за 1500 – адпраўлены на працы ў Германію.

 

Помнік на месцы спаленай вёскі Папялкі. Расонскі раён, в. Папялкі. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byУрачыстае адкрыццё помніка на месцы спаленай вёскі Папялкі. Расонскі раён, в. Папялкі. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byУрачыстае адкрыццё помніка на месцы спаленай вёскі Папялкі. Расонскі раён, в. Папялкі. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byУрачыстае адкрыццё помніка на месцы спаленай вёскі Папялкі. Расонскі раён, в. Папялкі. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.by

ЛІТАРАТУРА

1. Алексеева, М. Новый памятный знак на старом месте / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2017. – 18 лют. – С. 8.

2. Бородулькина, А. Попелки как символ вечной скорби / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 8 ліп. – С. 3.

3. Матулевская, Н. Попелки – неостывший пепел воспоминаний... / Н. Матулевская // Голас Расоншчыны. – 2017. – 29 ліп. – С. 5.

4. Месца спаленай вёскі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 391.

5. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554.