Помнік партызанам. Расонскі раён, г. п. Расоны
- Подробности
- Створана 08.04.2020 09:34
- Адноўлена 08.04.2020 09:10
19 верасня 1942 года партызаны Расонскай брыгады імя I. В. Сталіна вызвалілі г. п. Расоны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У жніўні 1942 года народныя мсціўцы разграмілі гарнізоны акупантаў у аграгарадках Клясціцы, Сакалішча, в. Сівошына.
За кароткі час тэрыторыі Асвейскага і Расонскага раёнаў цалкам, а Дрысенскага, Полацкага і іншых часткова былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Створана Расонска-Асвейская партызанская зона, дзе была адноўлена савецкая ўлада. Асвейскі, Дрысенскі і Расонскі падпольныя райкамы КП(б)Б ажыццяўлялі кіраўніцтва палітычнага і эканамічнага жыцця ў рэгіёне.
Зону ўтрымлівалі партызанскія брыгады «За Савецкую Беларусь», Расонская імя I. В. Сталіна, Асвейская імя М. В. Фрунзе, 1-я Дрысенская, 3-я і 7-я Калінінскія, Латышская.
У 1981 годзе ў гонар партызан, якія ў 1942 годзе вызвалілі г. п. Расоны ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, пастаўлены помнік – валун з надпісам.
ЛІТАРАТУРА
1. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554
2. Помнік партызанам // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 382.