Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік Кульневу Якаву Пятровічу. Расонскі раён, в. Сівошына (не існуе)

У 1830 годзе за 7 км на поўдзень ад аг. Сакалішча, 0,8 км справа ад аўтамабільнай дарогі на Полацк каля былой вёскі Сівошына, на Сівошынскім перавозе, на месцы гібелі генерал-маёра, Героя Айчыннай вайны 1812 года, Я. П. Кульнева (1763–1812) быў устаноўлены абеліск.

Адразу пасля пахавання Кульнева быў зроблены помнік з камянёў, які потым быў заменены на сапраўдны вялікі надмагільны камень. Гэты помнік не захаваўся.

У 1832 годзе Я. П. Кульнеў быў перапахаваны ў маёнтку Ільзенберг Рэжыцкага павета (зараз – Латвія), які належыў яго брату І. П. Кульневу.

Вёска Царкавішча Расонскага раёна перайменавана ў в. Кульнева. У доме, дзе прайшло дзяцінства Кульнева (г. Лудза), працуе краязнаўчы музей. Яго імем названы вуліцы ў Полацку і Лудзе (былы Люцын, Латвія). У аг. Друя на Браслаўшчыне пастаўлены помнік.

У 1903 годзе віцебскі даследчык старажытнасцяў А. П. Сапуноў так апісваў гэты помнік: «У 28 вярстах ад Полацка, у так званага Сівошынскага перавозу, на крутым беразе ракі Дрыса, на невялікім пясчаным пагорку стаіць сціплы (вышыня яго 3 аршыны і 3 чвэрці), але зграбны гранітны помнік, абнесены жалезнай агароджай. Тут генерал Кульнеў быў смяротна забіты ядром, якое адарвала яму абедзве нагі. На адным баку помніка ўверсе надпіс: «Генерал-маёр Кульнеў – 20 ліпеня 1812 г.». Ніжэй выгравіравана частка вершаў Жукоўскага, прысвечаных Кульневу.

У 1972 годзе была ўстаноўлена гранітная стэла – чорная гранітная пліта з рэльефнай выявай генерала і надпісам на павароце з аўтадарогі Полацк – Расоны.

 

 

Помнік Я. П. Кульневу. Расонскі раён, аг. Сакалішча. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byПомнік Я. П. Кульневу. Расонскі раён, аг. Сакалішча. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byПомнік Я. П. Кульневу. Расонскі раён, аг. Сакалішча. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byПомнік Я. П. Кульневу. Расонскі раён, аг. Сакалішча. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.by

ЛІТАРАТУРА

1. Афанасьеў, В. Я. Помнікі доблесці і гераізму / В. Я. Афанасьеў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 43.

2. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554.

3. Помнік Кульневу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 393.

4. Трофимычев, Д. Россонские холмы, сгубившие Кульнева... / Д. Трофимычев // Белорусская нива. – 2012. – 15 авг. – С. 7.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Памятник на Сивошинском Перевозе