Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік Яну Баршчэўскаму. Расонскі раён, в. Мурагі

Баршчэўскі Ян Францавіч нарадзіўся ў 1790 годзе (паводле іншых крыніц 1794, ці 1796). Беларускі і польскі мысліцель, пісьменнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Аўтар знакамітага твора «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» нарадзіўся ў маляўнічай в. Мурагі Полацкага павета Віцебскай губерні, якая размешчана на беразе воз. Нешчарда.

Пісьменнік абыйшоў пешшу тутэйшыя мясціны, збіраючы легенды і паданні «дзікага паўночнага краю Беларусі», якія потым увайшлі ў многія яго апавяданні.

У канцы 1840-х гг. Я. Баршчэўскі захварэў на сухоты.

Памёр 12 сакавіка 1851 года пасля працяглай хваробы.

У в. Мурагі не засталося бацькоўскага дома і царквы, дзе святаром служыў бацька пісьменніка.

У 1997 годзе ў вёсцы быў пастаўлены помнік Я. Баршчэўскаму – вялікі валун з выявай пісьменніка і выгравіраванымі словамі «Самотныя думкi мае вяртаюцца ў гэты край».

На аўтадарозе Расоны – Забор'е знаходзіцца паказальнік да помніка.

У канцы 90-х гг. у г. Віцебску, г. Полацку, в. Гарбачэва адбываліся літаратурна-краязнаўчыя чытанні і навуковыя канферэнцыі, мастацкія пленэры, прысвечаныя Я. Баршчэўскаму.

Студэнты ВДУ імя П. М. Машэрава пад кіраўніцтвам Таццяны Станіславаўны Бубенька праводзілі раскопкі на меркаваным месцы размяшчэння сядзібы Баршчэўскага.

Былі знойдзены хатнія рэчы, чорнаглянцаваная курыльная трубка, гліняныя грузілы для сетак, фаянсавы посуд і іншыя экспанаты. Далейшыя раскопкі не праводзіліся.

Пахаваны на могілках у г. Чуднаў (Украіна). З цягам часу магіла Яна Баршчэўскага згубілася. У 2019 годзе выпадкова ў двары жылога дома было знойдзена надмагілле пісьменніка, якое перададзена ў мясцовы музей.

У 2019 годзе ў г. п. Расоны адбылася навукова-практычная канферэнцыя, якая была прымеркавана да 225-годдзя з дня нараджэння Яна Баршчэўскага.

 

Помнік Яну Баршчэўскаму. Расонскі раён, в. Мурагі. Фотаздымак з сайта https://www.racyja.comУказальнік да помніка Яну Баршчэўскаму. Расонскі раён, в. Мурагі. Фотаздымак з сайта https://www.racyja.com

ЛІТАРАТУРА

1. Будовіч, Я. Асветнікі зямлі беларускай / Я. Будовіч // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 6 ліп. – С. 6.

2. Каханоўскі, Г. А. Ян Баршчэўскі / Г. А. Каханоўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 43–45.

3. Пастернак, Т. В Мураги к Яну Барщевскому / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2015. – 5 нояб. – С. 13.

4. Познай Россонщину : туристический путеводитель / [фото: П. А. Чимковский, Д. Н. Шамович]. – Новополоцк : О. И. Молодечкин, 2012. – 23 с.

5. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554.

6. Рагін, Я. «А хто такі Ян Баршчэўскі?» / Я. Рагін, К. Антановіч // Культура. – 2017. – 22 ліп. – С. 10.

7. Радзіма Баршчэўскага // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 390–391.

 

СПАСЫЛКІ

arrow В Россонах прошла научно-практическая конференция, приуроченная к 225-летию со дня рождения Яна Барщевского

arrow В украинском городке откопали надгробие Яна Барщевского