Мемарыяльная дошка генерал-лейтэнанту П. Х. Вітгенштэйну. Расонскі раён, аг. Клясціцы
- Подробности
- Створана 08.04.2020 09:34
- Адноўлена 08.04.2020 10:12
Полацкія краязнаўцы Андрэй і Аляксей Бухавецкія ўсталявалі ў аг. Клясціцы на будынку ДУА «Клясціцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа імя У. А. Хамчаноўскага Расонскага раёна» памятную дошку ў памяць пра героя Айчыннай вайны 1812 года генерал-лейтэнанта П. Х. Вітгенштэйна.
На дошцы размешчаны партрэт П. Х. Вітгенштэйна і тэкст: «19 ліпеня 1812 года пад Клясціцамі рускія войскі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта П. Х. Вітгенштэйна атрымалі перамогу над перавышаючымі сіламі маршала Удзіно і спынілі прасоўванне французаў на Санкт-Пецярбург».
19 ліпеня 2017 года ў дзень 205-гадовага юбілея бітвы пад Клясціцамі вайны 1812 года адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі. Ва ўрачыстасцях прымалі ўдзел краязнаўцы Бухавецкія, старшыня Клясціцкага сельсавета Мікалай Міхайлавіч Хамянок, школьнікі ў касцюмах рускіх салдат са сцягам. Мясцовыя жыхары прыйшлі да новага памятнага знака разам з дзецьмі.
Мемарыяльная дошка ўстаноўлена за асабістыя сродкі полацкіх краязнаўцаў Андрэя і Аляксея Бухавецкіх.
ЛІТАРАТУРА
1. Пастернак, Т. В память о русском генерале / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 22 июля. – С. 8.
СПАСЫЛКІ
Памятная табличка генерал-лейтенанту П. Х. Витгенштейну
В Клястицах установлена табличка с портретом знаменитого полководца