Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік на брацкіх могілках партызан, падпольшчыкаў і савецкіх воінаў. Ушацкі раён, г. п. Ушачы

Помнік на брацкіх могілках партызан, падпольшчыкаў і савецкіх воінаў у г. п. Ушачы размешчаны па вуліцы Савецкай. Тут пахаваны 82 партызаны, падпольшчыкі і воіны Чырвонай Арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных – камісар партызанскай брыгады імя В. І. Чапаева, сакратар Ушацкага падпольнага райкама КПБ Іван Фёдаравіч Каранеўскі; начальнік штаба партызанскай брыгады імя У. І. Леніна Аляксандр Кузьміч Ізафатаў; начальнік штаба атрада імя Л. М. Даватара партызанскай брыгады 2-й Ушацкай імя П. К. Панамарэнкі У. В. Ганчароў; начальнік пагранзаставы Ф. П. Кудраўцаў; трэці сакратар Ушацкага падпольнага райкама партыі С. Б. Брокар. У 1958 годзе на могілках пастаўлены помнік – скульптура воіна і надмагільныя пліты.

 

Помнік на брацкіх могілках партызан, падпольшчыкаў і савецкіх воінаў у г. п. Ушачы пасля рэканструкцыі. Фотаздымак з сайта http://www.belpatriot.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Брацкія могілкі партызан, падпольшчыкаў і савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 423.

2. Помнік на брацкіх могілках партызан, падпольшчыкаў і савецкіх воінаў у г. п. Ушачы : [Фота] // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 380.

3. Ушачы // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / гал. рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1995. – С. 213.