Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан. Шумілінскі раён

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Андрэеўка

Знаходзіцца на могілках. У ёй пахаваны 49 воінаў, якія загінулі ў 1941 і 1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1959 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Баёўка

Знаходзіцца на могілках. У ёй пахаваны 18 воінаў, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1959 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Башні

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 6 воінаў, якія загінулі ў 1944 годзе ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1959 годзе на магіле пастаўлены абеліск. У 1988 годзе помнік рэканструявалі.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Валатоўкі

Знаходзіцца на могілках. У ёй пахаваны 99 воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх – Герой Савецкага Саюза Аляксандр Сямёнавіч Расказаў. У 1959 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Дабея

Знаходзіцца на могілках. У ёй пахаваны 269 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1951 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Дворышча

Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі. У ёй пахаваны 1570 воінаў 234-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў 1944 годзе ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў каля вёскі. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Заграмадзіна

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 121 воін. Яны загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе. Сярод іх Героі Савецкага Саюза – І. Я. Гайдым, У. К. Далгоў, М. І. Конаў, А. А. Саркісаў. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Казьяны

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 72 воіны і партызаны, якія загінулі ў 1941–1944 гг. у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1959 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Камачына

Знаходзіцца на поўдзень ад вёскі, на правым беразе Заходняй Дзвіны. У ёй пахаваны 200 воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1981 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Кардон

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 203 воіны, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Леанід Вінер. У 1960 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Крывое Сяло

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 79 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1969 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Лявонава

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 184 воіны і партызаны, якія загінулі ў 1941 і 1944 гг. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Мамойкі

Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. У ёй пахаваны 81 воін, які загінуў у чэрвені 1944 года ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пры фарсіраванні Заходняй Дзвіны. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Рыгор Афанасьевіч Далгоў. У 1969 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у аг. Мікіціха

Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка. У ёй пахаваны 633 воіны, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Мішкавічы

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 67 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1941 і 1944 гг. у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1960 годзе на магіле пастаўлены 2 абеліскі.

arrow Брацкая магіла партызан у аг. Мішневічы

Знаходзіцца на могілках. У ёй пахаваны партызаны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Мясаедава

Знаходзіцца на могілках. У ёй пахаваны 72 воіны і партызаны, якія загінулі ў 1941 і 1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1966 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у г. п. Обаль

Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка, на тэрыторыі школы. У ёй пахаваны 310 воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Мікалай Васільевіч Дунічаў. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск, у 1969 годзе побач з абеліскам – стэла.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў ля в. Пагарэліца

Знаходзіцца за 0,5 км ад вёскі. У ёй пахаваны 2 воіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На магіле пастаўлены помнік.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Полцева

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 50 воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Роўнае

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 556 воінаў, якія загінулі ў 1942 і 1944 гг. у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Рыбчына

Знаходзіцца на ўскраіне вёскі. У ёй пахаваны 30 воінаў, якія загінулі ў 1944 годзе ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1959 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў ля в. Сідараўшчына

Знаходзіцца за 0,2 км на поўдзень ад вёскі, на могілках. У ёй пахаваны 120 воінаў, якія загінулі ў 1941 і 1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1966 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у в. Сянькова

Знаходзіцца на ўскраіне вёскі. У ёй пахаваны 134 воіны і партызаны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1947 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Убоіна

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахаваны 35 воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў ля г. п. Шуміліна

Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка, на Дзюбінскіх могілках. У ёй пахаваны 117 воінаў, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1944 годзе. У 1988 годзе на магіле пастаўлены помнік і пліты з імёнамі пахаваных.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Язвіна

Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі. У ёй пахаваны 372 воіны, якія загінулі ў 1941–1944 гг. у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1964 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна. У 1990 годзе помнік рэканструявалі.

 

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у в. Кардон Шумілінскага раёна. Фота з сайта https://kordon.schools.byПомнік на брацкай магіле партызан у аг. Мішневічы Шумілінскага раёна. Фота з сайта https://mishnevichi.schools.byПомнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у аг. Мікіціха Шумілінскага раёна. Фота з сайта https://yandex.byПомнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у аг. Мікіціха Шумілінскага раёна. Фота з сайта https://yandex.byПомнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у г. п. Обаль Шумілінскага раёна. Фота з сайта https://yandex.byПомнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у г. п. Обаль Шумілінскага раёна. Фота з сайта https://irecommend.ruПомнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у в. Лявонава Шумілінскага раёна. Фота з сайта https://upload.wikimedia.org

ЛІТАРАТУРА

1. Шумілінскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 464–475.

2. Шумілінскі раён // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / гал. рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1995. – С. 224–228.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Дворышча