Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вайсковыя могілкі. Шумілінскі раён

arrow Вайсковыя могілкі ў в. Глушыца

У цэнтры вёскі. Пахаваны 115 савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1945 гг. У 1959 годзе на могілках пастаўлены абеліск.

arrow Вайсковыя могілкі ў в. Жданоўка

У цэнтры вёскі. Пахаваны 152 савецкія воіны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1944 гг. У 1959 годзе на могілках пастаўлены абеліск.

arrow Вайсковыя могілкі ў в. Казьяны

На ўсходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 184 савецкія воіны, якія загінулі ў 1941 і 1944 гг. у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1966 годзе на могілках пастаўлены абеліск.

arrow Вайсковыя могілкі ў в. Казьяны

На тэрыторыі санаторна-лясной школы-інтэрната. Пахаваны 41 савецкі воін. Яны загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. 10 магіл, у тым ліку 2 адзіночныя, 8 брацкіх. Помнікі ўсталяваны на магілах маёра Бяспалава С. М. і радавога Брэслаўскага Б. І. На астатніх магілах – бетонныя надмагіллі.

arrow Вайсковыя могілкі ў аг. Мішневічы

У цэнтры аграгарадка. Пахаваны 693 савецкія воіны, якія загінулі ў 1941 і 1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1959 годзе на могілках пастаўлены абеліск.

arrow Вайсковыя могілкі ля в. Падмішнеўе

За 1 км на поўдзень ад вёскі. Пахаваны 171 савецкі воін. Яны загінулі ў 1944 годзе ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1960 годзе на могілках пастаўлены абеліск.

arrow Вайсковыя могілкі ля в. Ставіца

За 2 км на поўнач ад вёскі, на могілках. Пахаваны 274 савецкія воіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1959 годзе на могілках пастаўлены абеліск.

arrow Вайсковыя могілкі ля в. Тропіна

За 0,6 км на поўнач ад вёскі, злева ад дарогі на в. Сіроціна. Пахаваны 1570 воінаў 179-й, 306-й, 357-й стралковых, 90-й знішчальнай авіяцыйнай і іншых дывізій, 10-й гвардзейскай танкавай і 31-й мінамётнай брыгад, 376-га і 480-га гаўбічных артылерыйскіх палкоў 43-й арміі, якія загінулі ў час Бепарускай наступальнай аперацыі ў 1944 годзе. Сярод пахаваных – Героі Савецкага Саюза: Фёдар Трафімавіч Афанасьеў, Пракоп Міхайлавіч Герасіменка, Мікалай Нічыпаравіч Хаменкоў, Асман Якубаў.

У 1976 годзе на могілках узведзены мемарыяльны комплекс (архітэктар В. Ягадніцкі; бетон; вышыня стэлы 7 м, надмагілля 2,5 м). Помнік размешчаны на невысокім пагорку і злучаны бетоннай лесвіцай з дарогай, што праходзіць побач. Уяўляе сабой архітэктурна-скульптурную кампазіцыю: стэла, якая нагадвае сваёй канфігурацыяй разгорнуты сцяг з зоркай у цэнтры, і масіўны надмагільны блок, што прымыкае да яе. На фасаднай грані блока рэльефная выява суровых твараў савецкіх воінаў, на бакавой – словы: «Нам дорага кожнае імя, бессмяротны твой подзвіг, салдат 1941–1945». На схіле пагорка – пліты з імёнамі воінаў, якія загінулі пры прарыве абароны гітлераўцаў. Удала знойдзены маштаб, выразнасць і лаканізм кампазіцыі ўзмацняюць манументальнасць помніка, робяць яго дамінантай наваколля.

У 2015 годзе па ініцыятыве раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў на мемарыяльным комплексе ў в. Тропіна была закладзена алея, прысвечаная 70-годдзю Перамогі.

arrow Вайсковыя могілкі ў г. п. Шуміліна

На вуліцы Кароткіна, у гарадскім парку. Пахаваны 209 савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Аляксей Емяльянавіч Талмачоў, камісар партызанскай брыгады імя У. I. Леніна Антон Уладзіміравіч Сіпко. У 1956 годзе на могілках пастаўлены помнік – двухфігурная скульптурная кампазіцыя. У 1981 годзе помнік рэканструявалі.

 

Вайсковыя могілкі ў в. Мішневічы Шумілінскага раёна. Фота з сайта https://mishnevichi.schools.byВайсковыя могілкі ў в. Мішневічы Шумілінскага раёна. Фота з сайта https://mishnevichi.schools.by

ЛІТАРАТУРА

1. Шумілінскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 464–475.

2. Шумілінскі раён // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / гал. рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1995. – С. 224–228.

3. Шэдзько, А. Алея воінскай славы / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 3 мая. – С. 2.