Марскі камень. Шумілінскі раён, Шумілінскае возера
- Подробности
- Створана 25.06.2020 15:23
- Адноўлена 25.06.2020 10:01
27 ліпеня 2008 года на беразе Шумілінскага возера быў адкрыты памятны знак, прысвечаны ваенным маракам.
Ініцыятарамі сталі былыя маракі, што жывуць ў раёне, на чале з А. Л. Бычковым.
Падтрымала ідэю Шумілінская раённая арганізацыя Беларускага саюза афіцэраў.
Суполка ваенных маракоў сваімі сіламі добраўпарадкавала бераг ля помніка, зрабілі прычал.
Памятны знак – гэта камень, які нагадвае насавую частку карабля. Праз год ён быў дапоўнены якарамі.
У 2010 годзе памятны знак атрымаў назву «Марскі камень».
У 2018 годзе на ім усталявалі мемарыяльную дошку ў гонар першага кіраўніка Шумілінскага саюза ваенных маракоў Анатоля Бычкова.
ЛІТАРАТУРА
1. Ермалаеў, С. Жыве дух рамантыкі / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2008. – 1 жн. – С. 2.
2. Чарнічэнка, Н. Раённаму саюзу ваенных маракоў – 20 год / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 21 крас. – С. 2.