Мемарыяльная дошка ў гонар вызвалення. Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
- Подробности
- Створана 25.06.2020 15:23
- Адноўлена 25.06.2020 10:39
У час Беларускай наступальнай аперацыі 1944 года 6-я гвардзейская і 43-я арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту нанеслі ўдар па абароне нямецка-фашысцкіх войск у напрамку Сіроціна, Шуміліна, Бешанковіч. Жорсткія баі разгарэліся за апорны пункт ворага – г. п. Шуміліна.
23 чэрвеня 1944 года часці 179-й і 306-й стралковых дывізій 1-га стралковага корпуса 43-й арміі пайшлі на штурм пасёлка. Група воінаў 935-га стралковага палка 306-й стралковай дывізіі, якая вяла баі на ўсходняй ускраіне, прарвалася ў Шуміліна і ўзняла на адным з дамоў чырвоны сцяг.
У 1975 годзе ў гонар вайсковых часцей, якія вызвалілі г. п. Шуміліна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на будынку Дома культуры ўсталявана мемарыяльная дошка.
ЛІТАРАТУРА
1. Кірэйшын, М. В. Мемарыяльная дошка ў гонар вызвалення (г. п. Шуміліна) / В. М. Кірэйшын // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 466.