Памятны знак на месцы першых баёў аперацыі «Баграціён». Шумілінскі раён, урочышча Мазуры
- Подробности
- Створана 25.06.2020 15:23
- Адноўлена 25.06.2020 10:54
22 чэрвеня 2015 года ва ўрочышчы Мазуры, на месцы першых баёў аперацыі «Баграціён», па ініцыятыве старшыні раённай арганізацыі «Беларускі саюз ваенных маракоў» Анатоля Леанідавіча Бычкова быў устаноўлены камень-помнік, ля якога рэшткі калючага дроту і асколкі снарадаў, што былі знойдзены непадалёку. На ім замацавана мемарыяльная дошка з апісаннем ваенных падзей.
Памятны знак ушанаваў воінаў 51-й стралковай дывізіі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія вялі тут наступленне на ўмацаваны пункт фашысцкай абароны.
Аказаў дапамогу ў стварэнні памятнага знака дырэктар КУСГП «Мішневічы» М. Г. Цікавенка.
ЛІТАРАТУРА
1. Быньков, А. Тут начиналась операция «Багратион» / А. Быньков // Витебские вести. – 2015. – 25 июня. – С. 22.
2. Зайцава, Л. Тут пачалася аперацыя «Баграціён» / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2015. – 26 чэрв. – С. 1, 4.
3. Шэдзько, А. Жывая памяць пакаленняў / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 25 чэрв. – С. 5.