Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Памятны знак Мясаедаву Дзмітрыю Васільевічу. Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна

У 2015 годзе, напярэдадні Дня Перамогі, у г. п. Шуміліна на алеі герояў урачыста адкрылі помнік кавалеру ордэнаў Айчыннай вайны I і II ступеняў Дзмітрыю Васільевічу Мясаедаву.

Скульптары помніка – члены Беларускага саюза мастакоў – Аляксандр Гвоздзікаў і Іван Казак.

Дзмітрый Мясаедаў вядомы тым, што на чале разведроты 881-га стралковага палка 158-й стралковай дывізіі 39-й арміі першым уварваўся ў вызвалены 26 чэрвеня 1944 года г. Віцебск і ўзняў над ім чырвоны сцяг. Таксама ў Віцебску разам з сапёрамі ўзвода пад камандаваннем старшага сяржанта Фёдара Блахіна ён не дазволіў гітлераўцам падарваць мост праз Заходнюю Дзвіну. Пасля вайны Дзмітрый Васільевіч займаў розныя кіруючыя пасады ў Шумілінскім раёне. Там жа яго і пахавалі ў 1964 годзе.

 

Памятны знак Мясаедаву Дзмітрыю Васільевічу ў г. п. Шуміліна. Фота з сайта https://vk.comПамятны знак Мясаедаву Дзмітрыю Васільевічу ў г. п. Шуміліна. Фота з сайта https://vk.com

ЛІТАРАТУРА

1. Сыну айчыны / падрыхт.: С. Ермалаеў [і інш.] // Герой працы (Шумiлiна). – 2015. – 12 мая. – С. 1, 4.

2. Фондаренко, Н. Он поднял красное знамя / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2015. – 12 мая. – С. 6.

3. Черниченко, Н. Памятник земляку-герою / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 16 мая. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Памятный знак в честь Дмитрия Мясоедова установили в Шумилино