Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік-бюст Мельнікаву Паўлу Пятровічу. Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна

20 лістапада 2014 года ў г. п. Шуміліна на плошчы каля чыгуначнага вакзала быў адкрыты помнік-бюст Паўлу Пятровічу Мельнікаву – інжынеру, вучонаму, дзяржаўнаму дзеячу. Ён – першы міністр шляхоў зносін, які ўсё сваё жыццё прысвяціў будаўніцтву і развіццю чыгуначнага транспарту ў Расійскай імперыі, падрыхтоўцы кадраў для чыгункі.

Мельнікаў П. П. актыўна падтрымліваў і ўдзельнічаў у праектаванні і будаўніцтве чыгункі Дынабург (зараз Даўгаўпілс) – Полацк – Віцебск. У сваёй тэлеграме імператару Аляксандру ІІ 17 кастрычніка 1866 года паведаміў пра адкрыццё руху на ўчастку Полацк – Віцебск, адной са станцый якога была ст. Сіроціна. Каля в. Шуміліна з'явіліся чыгуначныя майстэрні, пакгаўз, воданапорная вежа з помпавай станцыяй, жылыя дамы для рабочых і спецыялістаў-чыгуначнікаў, царква.

Помнік-бюст быў усталяваны па ініцыятыве раённай адміністрацыі пры падтрымцы Беларускай чыгункі. Аўтарамі праекта сталі вядомыя віцебскія скульптары Аляксандр Гвоздзікаў і Іван Казак.

Перад помнікам устаноўлены камень з тэкстам той самай тэлеграмы, якая паведамляе пра адкрыццё нашай чыгуначнай лініі.

Помнік зроблены на прадпрыемстве «ВіцебскКампазіт».

 

 

Помнік-бюст Мельнікаву П. П. на плошчы каля чыгуначнага вакзала г. п. Шуміліна. Фота з сайта https://express-china.ru
Помнік-бюст Мельнікаву Паўлу Пятровічу ў г. п. Шуміліна. Фота з сайта https://alev.bizПомнік-бюст Мельнікаву Паўлу Пятровічу ў г. п. Шуміліна. Фота з сайта http://www.shumilino.byКамень з тэкстам тэлеграмы, якую Мельнікаў Павел Пятровіч даслаў імператару Аляксандру ІІ. Фота з сайта https://www.instagram.com

ЛІТАРАТУРА

1. Голесник, С. Локомотив истории / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2014. – 22 нояб. – С. 21.

2. Ермалаеў, С. Адкрыты помнік Паўлу Мельнікаву / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2014. – 25 лістап. – С. 1.

3. Русая, В. Русский дворянин в Шумилино / В. Русая // Твой город (Витебск). – 2014. – 27 нояб. – С. 5.

4. Фондаренко, Н. Создателю железных магистралей / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2014. – 25 нояб. – С. 3.