Помнікі землякам. Шумілінскі раён
- Подробности
- Створана 25.06.2020 15:23
- Адноўлена 25.06.2020 12:20
Помнік землякам у в. Амбросавічы
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 251 земляка, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1974 годзе пастаўлены помнік – двухфігурная скульптурная кампазіцыя.
Помнік землякам у в. Добрына
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 65 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1967 годзе пастаўлена стэла з гарэльефнай выявай воіна.
Помнік землякам у в. Кардон
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 160 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1967 годзе пастаўлены абеліск.
Помнік землякам у в. Мікалаева
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 79 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1981 годзе пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: жанчына з дзіцём.
Помнікі землякам у в. Мішкавічы
1) На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1972 годзе пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: 2 воіны.
2) На ўшанаванне памяці 147 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1974 годзе пастаўлены помнік – двухфігурная кампазіцыя: воіны са сцягам.
Помнік землякам у аг. Мішневічы
Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка, у скверы. На ўшанаванне памяці 270 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1967 годзе пастаўлены абеліск.
Помнік землякам у в. Полькавічы
На ўшанаванне памяці 79 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1971 годзе пастаўлена стэла.
Помнік землякам ля аг. Светласельская
На паўднёвы ўсход ад аграгарадка, за 0,2 км злева ад шашы Шуміліна – Віцебск. На ўшанаванне памяці 124 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1965 годзе пастаўлены абеліск.
Помнік землякам у в. Слабада
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 186 жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1975 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Помнік землякам у в. Сураўні
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 140 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1968 годзе пастаўлены помнік – стэла і скульптура воіна.
Помнік землякам у в. Язвіна
Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. На ўшанаванне памяці 136 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1969 годзе пастаўлены помнік – здвоеныя стылізаваныя штыкі-абеліскі. У 1990 годзе помнік рэканструявалі.
ЛІТАРАТУРА
1. Шумілінскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 464–475.
2. Шумілінскі раён // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1995. – С. 224–228.