Помнік загінуўшым яўрэям. Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
- Подробности
- Створана 25.06.2020 15:23
- Адноўлена 25.06.2020 12:28
У канцы ліпеня 1941 года ў г. п. Шуміліна фашысты сагналі яўрэйскае насельніцтва Полацкага, Бешанковіцкага, Шумілінскага раёнаў у пабудаванае гета. Яўрэйскае гета знаходзілася ў цэнтры пасёлка, у раёне старых могілак. Для яго было адведзена 10 дамоў, з якіх выселілі мясцовых жыхароў, дамы шчыльна ачапілі дротам і выставілі ахову.
19 лістапада 1941 года ўсіх вязняў гета вывезлі з дамоў і сагналі ў памяшканне льносклада, які знаходзіўся на скрыжаванні цяперашняй вуліцы Шумілінскай і Паштовага завулка. Памяшканне склада было прасторным, і туды сталі звазіць яўрэяў з бліжэйшых раёнаў. Потым іх невялікімі калонамі вывезлі на заходнюю ўскраіну г. п. Шуміліна. Ім далі рыдлёўкі і прымусілі капаць вялізную яму. Затым расстралялі. У гэты дзень было знішчана 1376 яўрэяў.
У 1969 годзе Ісаак Давыдавіч Галынкін паставіў на гэтым месцы помнік, двойчы яго рамантаваў пасля актаў вандалізму. На іўрыце на помніку была напісана: «Нашым бацькам, сёстрам і братам! Жыхарам горада Шуміліна, якія загінулі за веру. Хай іх душы будуць ўплецены ў вузел вечнага жыцця».
У 2002 годзе каля старога помніка ўсталявалі новы – як сімвал памяці, пераемнасці пакаленняў, сімвал надзеі на тое, што не паўтарыцца на зямлі такая трагедыя.
У снежні 2015 года стары помнік рэканструявалі. На помніку нанесены надпісы на трох мовах: беларускай, англійскай і на іўрыце: «Тут 19 кастрычніка 1941 года былі па-зверску расстраляны 1376 яўрэяў мястэчка Шуміліна».
ЛІТАРАТУРА
1. Магіла ахвяр фашызму // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1995. – С. 224.
2. Могила узников гетто // Памятники геноцида евреев Беларуси / М. Ботвинник. – Минск : Беларуская навука, 2000. – С. 186.
3. Параскевин, А. Еврейская трагедия / А. Параскевин // Письмена не умеют молчать : эссе и рассказы / [сост.: А. Параскевин, Р. А. Лапоухова]. – Витебск : Витебская областная типография, 2013. – С. 123–129.
4. Пятрова, А. Як сімвал надзеі / А. Пятрова // Герой працы (Шуміліна). – 2002. – 27 жн. – С. 2.
СПАСЫЛКІ
Последнее «прости» на сайте: Проект «Голоса еврейских местечек. Витебская область»