Мемарыяльная дошка ў гонар 234-й Яраслаўскай камуністычнай дывізіі. Шумілінскі раён, в. Слабада
- Подробности
- Створана 25.06.2020 15:23
- Адноўлена 25.06.2020 13:50
У в. Слабада Шумілінскага раёна з верасня 1943 па чэрвень 1944 гг. знаходзілася 234-я Яраслаўская камуністычная дывізія, якая вяла падрыхтоўку да наступлення супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У 1960 годзе ў гонар 234-й дывізіі на будынку клуба ўсталявана мемарыяльная дошка.
ЛІТАРАТУРА
1. Мемарыяльная дошка ў гонар 234-й Яраслаўскай камуністычнай дывізіі (Слабада) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 473.