Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мемарыяльны комплекс на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя К. Я. Варашылава. Шумілінскі раён, в. Лявонава

Знаходзіцца за 2,7 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Корнае.

Тут у чэрвені 1942 года на базе ініцыятыўнай групы В. Р. Несцерава і з жыхароў Клётчынскага, Баранькаўскага і Мішкавіцкага сельсаветаў Сіроцінскага раёна (зараз тэрыторыя Шумілінскага раёна) быў створаны партызанскі атрад імя К. Я. Варашылава (3-і). Да лютага 1943 года дзейнічаў у складзе Сіроцінскай партызанскай брыгады, з лютага 1943 года – у брыгадзе імя У. I. Леніна (камандзір атрада В. Р. Несцераў, камісары А. У. Сіпко (чэрвень 1942 – люты 1943 гг.), Б. К. Маркіянаў (красавік 1943 – чэрвень 1944 гг.)).

У 1977 годзе на месцы дыслакацыі атрада створаны мемарыяльны комплекс. На невялікім пагорку ўзвышаецца 9-метровы бетонны стылізаваны сцяг з рэльефнымі выявамі галоў воіна і партызана. Злева ад яго – стэла з бутавага каменю. На ёй умацаваны металічныя пласцінкі з імёнамі 216 жыхароў вёсак Лявонаўскага сельсавета, што загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Побач са стэлай бетонны знак, які сімвалізуе партызанскі касцёр. Да помніка вядзе бетонная дарожка, у пачатку якой пастаўлена стэла.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кірэйшын, М. В. Месца дыслакацыі партызанскага атрада імя К. Я. Варашылава, помнік воінам-землякам (Лявонава) / М. В. Кірэйшын // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 469.

2. Помнік партызанам і воінам землякам // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1995. – С. 226.