Месцы спаленых вёсак. Шумілінскі раён
- Подробности
- Створана 25.06.2020 15:23
- Адноўлена 25.06.2020 13:56
Месца спаленай вёскі (в. Бачканы)
Вёска Бачканы знаходзілася за 1 км на паўночны ўсход ад в. Старыновічы. У студзені 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 30 жыхароў і знішчылі вёску (17 двароў). Пасля вайны не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
Месца спаленай вёскі (в. Дражакі)
Вёска Дражакі знаходзілася за 3 км на паўднёвы захад ад в. Казьяны, справа ад дарогі на в. Роўнае. У сакавіку 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 39 жыхароў і знішчылі вёску (12 двароў). Пасля вайны не адрадзілася. У 1969 годзе на месцы спаленай вёскі пастаўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
Месца спаленай вёскі (в. Заазер'е)
Вёска Заазер'е знаходзілася за 5 км на захад ад в. Гульбішча. У сакавіку 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 28 жыхароў і знішчылі вёску (12 двароў). Пасля вайны не адрадзілася. У 1969 годзе на месцы спаленай вёскі пастаўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
Месца спаленай вёскі (в. Залессе)
Вёска Залессе знаходзілася за 0,5 км на паўночны ўсход ад в. Абалонне. У студзені 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 43 жыхары і знішчылі вёску (11 двароў). Пасля вайны не адрадзілася. У 1971 годзе на месцы спаленай вёскі пастаўлены абеліск. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
Месца спаленай вёскі (в. Зуёва)
Вёска Зуёва знаходзілася за 3,5 км на захад ад в. Роўнае. У сакавіку 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 37 жыхароў і знішчылі вёску (16 двароў). Пасля вайны не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
Месца спаленай вёскі (в. Папова)
Вёска Папова знаходзілася за 1 км на паўночны ўсход ад в. Рашэтнікі. У снежні 1942 года нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 26 жыхароў і знішчылі вёску (11 двароў). Пасля вайны не адрадзілася. На месцы спаленай вёскі ў 1969 годзе пастаўлена стэла. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
Месца спаленай вёскі (в. Шчамілаўка)
Вёска Шчамілаўка знаходзілася за 5 км ад в. Роўнае. У сакавіку 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 23 жыхары і знішчылі вёску (6 двароў). Пасля вайны не адрадзілася. У 1969 годзе на месцы спаленай вёскі пастаўлена стэла. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
Месца спаленай вёскі (в. Ямішча)
Вёска Ямішча знаходзілася за 5,5 км на паўночны ўсход ад в. Роўнае. У сакавіку 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 59 жыхароў і знішчылі вёску (18 двароў). Пасля вайны не адрадзілася. У 1969 годзе на месцы спаленай вёскі пастаўлена стэла. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
ЛІТАРАТУРА
1. Шумілінскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 464–475.
2. Шумілінскі раён // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1995. – С. 224–228.
СПАСЫЛКІ
Деревни Шумилинского района, уничтоженные в период Великой Отечественной войны в 1941–1944 годы