Помнік на месцы стварэння Сіроцінскага падпольнага райкама КП(б)Б. Шумілінскі раён, в. Роўнае
- Подробности
- Створана 25.06.2020 15:23
- Адноўлена 25.06.2020 13:58
Сіроцінскі падпольны райкам КП(б)Б быў створаны ў кастрычніку 1941 года. Сакратары: С. М. Кароткін (6 ліпеня – 6 кастрычніка 1942 г.), В. М. Фралоў (да 14 сакавіка 1943 г.), А. У. Сіпко (сакавік 1943 – 2 ліпеня 1944 гг.). Райкам узначальваў дзейнасць падпольных груп, праводзіў арганізацыйна-прапагандысцкую работу сярод насельніцтва, кіраваў барацьбой народных мсціўцаў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У 1969 годзе на месцы былой в. Зуёва (за 3,6 км на захад ад в. Роўнае) у гонар стварэння Сіроцінскага падпольнага райкама КП(б)Б пастаўлена стэла.
ЛІТАРАТУРА
1. Помнік на месцы стварэння Сіроцінскага падпольнага райкама КП(б)Б (Роўнае) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 473.