Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан. Гарадоцкі раён

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Азёркі

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 74 воіны і 54 партызаны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1957 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Альхавец

Знаходзіцца за 400 м на ўсход ад вёскі. Пахаваны 233 савецкія воіны і партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1944 гг. У 1957 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Балотніца

Знаходзіцца за 2 км на захад ад вёскі. Пахаваны 35 савецкіх воінаў, якія памерлі ад ран у шпіталі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1968 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Бяскатава

Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Пахаваны 378 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1956 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Вярэчча

Знаходзіцца за 300 м на ўсход ад вёскі, на ўзлессі. Пахаваны 84 воіны і партызаны, якія загінулі ў 1943–1944 гг. у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1953 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Евіна

Знаходзіцца за 150 м на паўднёвы ўсход ад вёскі. Пахаваны 297 воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1962 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла партызан у в. Забарочча

Знаходзіцца на могілках. Пахаваны партызаны атрада імя Р. С. Курмялёва 1-й Беларускай брыгады М. А. Буруноў, П. А. Буруноў, А. М. Чабатароў, якія загінулі ў 1943 годзе. У 1979 годзе на магіле пастаўлена стэла.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Зайкава

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 19 воінаў, якія загінулі ў 1941–1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1965 годзе тут быў разбіты мемарыяльны парк. У 1966 годзе на магіле ўстаноўлена пліта.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Зарэчча

Знаходзіцца на могілках. Пахаваны воіны, якія загінулі ў баі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. 10 ліпеня 1941 года стралковая рота 259-га стралковага палка на чале з намеснікам камандзіра роты па палітычнай частцы малодшым лейтэнантам І. З. Пугіным, прыкрываючы адыход батальёна, уступіла ў вёсцы ў няроўны бой з ворагам. Загінулі 75 савецкіх воінаў. У 1952 годзе на магіле ўстаноўлена пліта.

arrow Брацкая магіла партызан у в. Казловічы

Знаходзіцца на могілках. Пахаваны 9 партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Канашы

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 29 воінаў і 5 партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1955 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Канчаны

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 256 воінаў, якія загінулі ў 1941–1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1953 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Капасы

Знаходзіцца на могілках. Пахаваны 3 воіны, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1979 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Кошкіна

Знаходзіцца за 1,5 км на ўсход ад вёскі. Пахаваны воіны, якія загінулі ў снежні 1943 года ў баях за вышыню «400». У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Кудзіны

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 74 воіны і партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі сельсавета. Сярод пахаваных – воіны 31-й стралковай дывізіі. У 1963 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Кузьміно

Знаходзіцца ў паўднёвай частцы вёскі. Пахаваны 195 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1941–1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1960 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Ламаносава

Знаходзіцца за 200 м на поўнач ад вёскі. Пахаваны воіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Малашанкі

Знаходзіцца за 100 м на поўдзень ад вёскі, справа ад шашы Езярышча – Гарадок. Пахаваны 280 воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1958 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Марозава

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 205 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1944 гг. У 1975 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкія могілкі савецкіх воінаў і партызан у в. Мяжа

Знаходзяцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 99 воінаў і 11 партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1959 годзе ў цэнтры могілак пастаўлены помнік – скульптура воіна.

arrow Брацкая магіла партызан у в. Ноўка

Знаходзіцца на могілках. Пахаваны 6 партызан, у тым ліку камандзір групы У. А. Ліпскі, якія былі павешаны нямецка-фашысцкімі карнікамі ў 1941 годзе. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Прудок

Знаходзіцца за 2,5 км на захад ад вёскі. Пахаваны 12 савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943–1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1960 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Рудня

Знаходзіцца на могілках. Пахаваны 422 воіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных – воіны 780-га стралковага палка 208-й стралковай дывізіі. У 1958 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкія магілы савецкіх воінаў у в. Халамер'е

Знаходзіцца за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі. Пахаваны 8 воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

У цэнтры вёскі. Пахаваны 695 воінаў, якія загінулі пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1961 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

arrow Магілы савецкіх воінаў у в. Беразнякі

Знаходзяцца ў цэнтры вёскі. У брацкай магіле пахаваны старшына Н. С. Градасаў і І. Салдаценка, якія загінулі ў 1944 годзе. Побач пахаваны палкоўнік Д. Ф. Лагачоў (загінуў 27 снежня 1943 года), маёр М. І. Вялаў (загінуў 27 снежня 1943 года), старшы лейтэнант В. А. Ляпусцін (загінуў у 1944 годзе). У 1960 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магілы савецкіх воінаў у в. Беразнякі

Знаходзяцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Пахаваны воіны, што памерлі ў 1944 годзе ад ран у шпіталі. У 1960 годзе пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў. Гарадоцкі раён, в. Малашанкі. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byБрацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам у в. Халамер’е. Фотаздымак з сайта https://www.radzima.net

ЛІТАРАТУРА

1. Гарадоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 201–222.