Вайсковыя могілкі. Гарадоцкі раён
- Подробности
- Створана 07.04.2020 09:34
- Адноўлена 07.07.2020 13:52
Вайсковыя могілкі ў в. Верамеева
Знаходзяцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі, за 50 м злева ад дарогі Гарадок – Езярышча. Пахаваны 644 савецкія воіны, якія загінулі ў 1943–1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1977 годзе на могілках пастаўлена стэла.
Вайсковыя могілкі ў в. Віраўля
Знаходзяцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 482 савецкія воіны і партызаны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1980 годзе на могілках пастаўлены помнік – архітэктурна-скульптурная кампазіцыя: высокая бетонная стэла, абапал яе 2 ніжэйшыя стэлы з барэльефнымі выявамі эпізодаў бою.
Вайсковыя могілкі ў в. Вышадкі
Знаходзяцца на ўсходняй ускраіне вёскі, каля школы. Пахаваны савецкія воіны (161 чалавек), якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў снежні 1943 года пры вызваленні тэрыторыі Стадолішчанскага сельсавета ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1956 годзе на могілках пастаўлены абеліск.
Вайсковыя могілкі ў в. Гуркі
Знаходзяцца злева ад дарогі Гарадок – Езярышча. Пахаваны 1423 савецкія воіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Аляксандр Васільевіч Цюрын. Вызначыўся ў баях за вызваленне Гарадоцкага раёна.
Вайсковыя могілкі ў в. Дубраўкі
Знаходзяцца на заходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 288 савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе пры вызваленнні тэрыторыі сельсавета ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і 2 партызаны. У 1963 годзе на могілках пастаўлены помнік – абеліск і корпус бронемашыны.
Вайсковыя могілкі ў г. п. Езярышча
Знаходзяцца па вуліцы Ленінскай, у скверы. Пахаваны 184 савецкія воіны, якія загінулі ў 1943 годзе пры вызваленні Езярышча і суседніх населеных пунктаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных – воіны 360-й стралковай дывізіі і камандзір 159-й танкавай брыгады 1-га танкавага корпуса палкоўнік С. П. Хайдукоў. Тут пахаваны таксама 4 партызаны. У 1963 годзе на могілках пастаўлены абеліск, на магіле С. П. Хайдукова – танк.
Вайсковыя могілкі ў в. Кабішча
Знаходзяцца на паўночны ўсход ад вёскі, на ўскрайку лесу. Пахаваны 354 савецкія воіны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1944 гг. У 1965 годзе на могілках пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Вайсковыя могілкі ў в. Кавалі
Знаходзяцца за 100 м на паўднёвы захад ад вёскі. У 32 магілах пахаваны 399 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў 1943–1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1959 годзе на могілках пастаўлены абеліск.
Вайсковыя могілкі ў в. Ключ
Знаходзяцца за 300 м на ўсход ад вёскі. Пахаваны 233 савецкія воіны, якія загінулі ў 1941–1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1958 годзе на могілках пастаўлены абеліск.
Вайсковыя могілкі ў в. Лугаўскія
За 300 м на ўсход ад вёскі. Пахаваны 84 савецкія воіны, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1960 годзе на могілках устаноўлена мемарыяльная пліта.
Вайсковыя могілкі ў в. Маскаляняты
Знаходзяцца на паўднёвай ускраіне вёскі. Пахаваны 261 савецкі воін, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1959 годзе на могілках пастаўлены абеліск.
Вайсковыя могілкі ў в. Мехавое
Знаходзяцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 548 савецкіх воінаў і 4 партызаны, якія загінулі ў снежні 1943 года ў час Гарадоцкай аперацыі. Сярод пахаваных – Героі Савецкага Саюза Іван Мікалаевіч Антонаў і Мікалай Марцінавіч Рудык.
Вайсковыя могілкі ў в. Новы Болецк
Знаходзяцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 387 савецкіх воінаў і 1 партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1956 годзе на могілках пастаўлены абеліск, у 1965 годзе – скульптура воіна.
Вайсковыя могілкі ў в. Новыя Вайханы
Знаходзяцца ў цэнтры вёскі, у скверы. Пахаваны 2600 воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у 87-м медыка-санітарным батальёне і палявым шпіталі № 2243. Сярод пахаваных – воіны 85-й цяжкай гаўбічнай артбрыгады, 169-га і 448-га стралковых палкоў. У 1975 годзе на могілках пастаўлена стэла.
Вайсковыя могілкі ў в. Пруднікі
Знаходзяцца за 150 м на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Чарнічка. Пахаваны 1247 савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1943–1944 гг. У 1953 годзе на могілках пастаўлены абеліск.
Вайсковыя могілкі ў в. Прудок
Знаходзяцца за 2 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі. Пахаваны 816 савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1961 годзе на могілках пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Вайсковыя могілкі ў в. Селішча
Знаходзяцца ў цэнтры вёскі, побач з бальніцай. Пахаваны 459 савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943–1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1959 годзе на ўшанаванне іх памяці пастаўлены абеліск.
Вайсковыя могілкі ў в. Стайкі Вялікія
У цэнтры вёскі, каля будынка канторы спіртзавода. Пахаваны 237 савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943–1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1953 годзе на могілках пастаўлены абеліск.
Вайсковыя могілкі ў в. Хвошна
Знаходзяцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 802 савецкія воіны, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1958 годзе на могілках пастаўлены помнік – скульптура воіна.
ЛІТАРАТУРА
1. Башун, Е. История с продолжением / Е. Башун // Витебские вести. – 2019. – 22 июня. – С. 5.
2. Воинам, освободившим Городокский район // Воздвигнутые на пьедестал: о памятниках боевой славы на территории Республики Беларусь / сост.: И. Н. Кулан [и др.]. – Минск : Книгосбор, 2009. – С. 73–74.
3. Во славу героев, павших в бою // Воздвигнутые на пьедестал: о памятниках боевой славы на территории Республики Беларусь / сост.: И. Н. Кулан [и др.]. – Минск : Книгосбор, 2009. – С. 75–76.
4. Гарадоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 201–222.
5. Кляшчук, А. Жыхары Езярышча: «Гэта наш родны танк!» / А. Кляшчук // Звязда. – 2010. – 22 крас. – С. 1.
6. Яковлева, С. «А Родину сберег ...» / С.а Яковлева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 12 марта. – С. IV–V.
7. Яковлева, С. Письмо с фронта / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 24 снеж. – С. 3.
СПАСЫЛКІ
Т-70.Танк-памятнік полковнику Семёну Павловичу Хайдукову в Езерище