Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Станцыя паштовая. Гарадоцкі раён, в. Кузьміно

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, каля шашы Гарадок – Невель. Пабудавана ў 1-й палавіне XIX ст. з цэглы паводле праекта, прынятага ў 1846 годзе для паштовых станцый на шашэйных дарогах. Стаіць за 90 м ад дарогі і звернута да яе галоўным фасадам.

Галоўны будынак прамавугольны ў плане, з чатырохсхільным дахам, мае прыбудову. Падзелены на 2 часткі сенцамі: па левы бок размяшчаліся пакоі для прыезджых, па правы – кватэра дазорца, кухня і пакой для афармлення падарожных. У архітэктуры будынка эклектычна спалучаюцца элементы псеўдаготыкі і класіцызму: стральчатыя псеўдагатычныя вокны і партал, невялікі прамавугольны атык над уваходам, вуглавыя пілястры. Навісь над уваходам падтрымліваюць літыя дэкаратыўныя кранштэйны, аздобленыя раслінным арнаментам. Астатнія пабудовы – флігель для фурманаў (часткова перабудаваны), свіран з падвалам і карэтная паветка – размешчаны ў глыбіні двара.

Паштовая станцыя – помнік дарожнай архітэктуры.

Паштовая станцыя. Гарадоцкі раён, в. Кузьміно. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byПаштовая станцыя. Гарадоцкі раён, в. Кузьміно. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byПаштовая станцыя. Гарадоцкі раён, в. Кузьміно. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byПаштовая станцыя. Гарадоцкі раён, в. Кузьміно. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byПаштовая станцыя. Гарадоцкі раён, в. Кузьміно. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byПаштовая станцыя. Гарадоцкі раён, в. Кузьміно. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Антонов, С. Кузьмино: новый поворот / С. Антонов // Витебские вести. – 2018. – 8 сент. – С. 7.

2. Лукьянова, Н. Новый взгляд на почтовую станцию / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2009. – 23 ліп. – С. 16.

3. Сардараў, А. С. Паштовая станцыя / А. С. Сардараў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 214–215.

4. Шагалеева, Т. А. Архітэктура / Т. А. Шагалеева // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 737–739.