Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік Вызвалення. Гарадоцкі раён, г. Гарадок

Знаходзіцца ў Гарадку на перакрыжаванні вуліцы К. Маркса з вуліцай Пралетарскай.

Камандаванне нямецка-фашысцкіх войск надавала вялікае значэнне Гарадку як важнаму апорнаму пункту на Віцебскім напрамку. На подступах да горада былі створаны 4 лініі ўмацаванняў, сцягнуты буйныя сілы. Да войск 3-й танкавай і паўднёвага крыла 16-й армій, якія абаранялі гарадоцкі выступ, гітлераўцы перакінулі 2 пяхотныя дывізіі з-пад Ленінграда, 5 пяхотных і 1 танкавую дывізію з паўднёвага крыла групы армій «Цэнтр». Горад вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ходзе Гарадоцкай наступальнай аперацыі (13–31 снежня 1943 года) войскамі правага крыла 1-га Прыбалтыйскага фронту. Да 21 снежня 1943 года савецкія войскі авалодалі 2 знешнімі лініямі абароны ворага і выйшлі на рубеж воз. Кашо, рэк Гаражанка і Пальмінка. 23 снежня была прарвана і 3-я лінія абароны. У ноч на 24 снежня 83-я гвардзейская і 26-я гвардзейская стралковыя дывізіі з захаду, 11-я гвардзейская з усходу і 5-я гвардзейская стралковыя дывізіі з поўначы пайшлі на штурм г. Гарадка. У выніку цяжкіх баёў апоўдні 24 снежня горад быў вызвалены.

Часцям і злучэнням, якія вызначыліся ў баях за Гарадок, – 5-й, 11-й, 26-й Усходне-Сібірскай, 83-й гвардзейскім Чырванасцяжным стралковым дывізіям, 10-й гвардзейскай танкавай брыгадзе, 545-му мінамётнаму, 523-му корпуснаму артылерыйскаму, 488-му гарматна-артылерыйскаму палкам, 2-й гвардзейскай Чырванасцяжнай мінамётнай дывізіі, 259-й знішчальнай авіядывізіі, 17-й знішчальнай процітанкавай артылерыйскай брыгадзе, 6-му гвардзейскаму інжынернаму батальёну – нададзены ганаровыя найменні – «Гарадоцкія».

У 1975 годзе ў гонар вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пастаўлены помнік – V-падобная двухгранная стэла. У цэнтры яе аб'ёмная выява пяціканцовай зоркі, у завяршэнні – 12 пліт з назвамі часцей і злучэнняў, якія вызвалялі горад. Абапал стэлы – 2 гарызантальныя бетонныя блокі з надпісамі-інфармацыяй.

Помнік Вызвалення. Гарадоцкі раён, г. Гарадок. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byПомнік Вызвалення. Гарадоцкі раён, г. Гарадок. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.by

ЛІТАРАТУРА

1. Помнік Вызвалення // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 204.