Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі ахвярам фашызму. Гарадоцкі раён

arrow Мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму ва ўрочышчы «Вераб'ёвы горы»

Пахаваны больш за 2000 мірных грамадзян. Гэта пахаванне з'яўляецца месцам масавага знішчэння мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут створаны пантэон загубленых вёсак. Назвы вёсак нанесены на бетонныя тумбы, там жа размешчана карта Гарадоцкага раёна, на якой адзначаны ўсе даваенныя населеныя пункты.

arrow Помнік ахвярам фашызму ў в. Бярозаўка

Пахавана 180 мірных жыхароў, расстраляных у гады Вялікай Айчыннай вайны.

arrow Помнік ахвярам фашызму ў г. п. Езярышча

Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне пасёлка, злева ад чыгункі Гарадок – Невель. Тут у 1941–1943 гг. нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі больш за 100 мірных жыхароў. У 1964 годзе на ўшанаванне іх памяці на гэтым месцы пастаўлены абеліск.

arrow Помнік ахвярам фашызму ў г. п. Езярышча

Знаходзіцца на паўночнай ускраіне пасёлка. Тут у гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі каля 100 мірных жыхароў. У 1964 годзе на ўшанаванне памяці загінуўшых на гэтым месцы пастаўлены абеліск.

arrow Помнік ахвярам фашызму ў г. п. Езярышча

Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне пасёлка. Тут у лістападзе 1941 года нямецка-фашысцкія карнікі расстралялі 120 жыхароў. У 1969 годзе на ўшанаванне іх памяці на гэтым месцы пастаўлены абеліск.

arrow Помнік ахвярам фашызму ў в. Канашы

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. 1 мая 1942 года нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі 29 жыхароў былой в. Гарадок (злілася з в. Канашы). У 1964 годзе тут пастаўлены абеліск.

arrow Помнік ахвярам фашызму ў в. Ноўка

Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка, каля будынка клуба. Тут 6 лістапада 1941 года нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі 13 мірных жыхароў пасёлка. У 1967 годзе на ўшанаванне іх памяці пастаўлены абеліск.

 

Мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму ва ўрочышчы «Вераб’ёвы горы». Гарадоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://haradoktour.byМемарыяльны комплекс ахвярам фашызму ва ўрочышчы «Вераб’ёвы горы». Гарадоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://haradoktour.by

ЛІТАРАТУРА

1. Гарадоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 201–222.

2. Рудякова, Ю. Почтили память павших / Ю. Рудякова // Гарадоцкі веснік. – 2019. – 31 снеж. – С. 4.