Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Магілы ахвяр фашызму. Гарадоцкі раён

arrow Магіла ахвяр фашызму ва ўрочышчы «Вераб'ёвы горы»

Пахаваны 69 мірных жыхароў, якія былі расстраляны фашыстамі 7 студзеня 1943 года.

arrow Магіла ахвяр фашызму ва ўрочышчы «Вераб'ёвы горы»

Пахаваны 348 мірных жыхароў, якія былі расстраляны фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Балотніца

У цэнтры вёскі. У канцы верасня 1942 года нямецка-фашысцкія акупанты загубілі 33 жыхары і спалілі вёску. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Вярэчча

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 50 савецкіх грамадзян, якіх у канцы лютага 1943 года загубілі гітлераўскія карнікі. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Вярэчча

Знаходзіцца на могілках. Пахаваны 30 мірных грамадзян, якіх у сакавіку 1943 года спалілі гітлераўцы. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Дарахі

Знаходзіцца ў вясковым скверы. Пахаваны астанкі 39 жыхароў, якіх у 1942 годзе жывымі спалілі нямецка-фашысцкія акупанты. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Дуброва

Знаходзіцца на ўскраіне вёскі, за 200 м ад калгаснай фермы. Пахаваны 30 мірных жыхароў, якіх 26 лютага 1943 года расстралялі нямецка-фашысцкія акупанты. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў г. п. Езярышча

Знаходзіцца на могілках. Пахаваны каля 400 жыхароў, загубленых гітлераўцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1956 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Зайкава

Знаходзіцца за 0,5 км ад вёскі, на могілках. Пахаваны 12 жыхароў, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1942 годзе. У 1966 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Зарэчча

Знаходзіцца за 400 м на захад ад вёскі, на ўзлессі. Пахаваны 95 грамадзян, якіх у 1943 годзе нямецка-фашысцкія карнікі спалілі жывымі. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Прывальні

Знаходзіцца за 100 м на поўнач ад вёскі, на тэрыторыі лесаўчастка. Пахаваны 27 мірных жыхароў, якіх у лютым 1943 года жывымі спалілі нямецка-фашысцкія карнікі. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Селязні

Магіла ахвяр фашызму. За 300 м на паўднёвы ўсход ад вёскі. Пахаваны больш за 2000 мірных жыхароў, забітых вясной 1943 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Шчалбоўскіх лясах у час карнай аперацыі. У 1975 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Сінякі

Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, непадалёку ад дарогі на в. Марчанкі. Тут 5 лютага 1943 года нямеца-фашысцкія карнікі загубілі 87 мірных савецкіх грамадзян. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Стаі

Знаходзіцца за 400 м на поўдзень ад вёскі, на могілках. Пахаваны 300 жыхароў, якіх у канцы лютага 1943 года загубілі гітлераўскія карнікі. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Сячонка

Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 100 мірных жыхароў, загубленых у лютым 1943 года нямецка-фашысцкімі акупантамі. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Улішацы

Знаходзіцца за 300 м ад вёскі па дарозе Гарадок – Мяжа. Пахаваны 18 мірных жыхароў, загубленых 5 лютага 1943 года нямецка-фашысцкімі акупантамі. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Фралова

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 12 мірных жыхароў, загубленых у сакавіку 1943 года гітлераўскімі карнікамі. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Хартова

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны астанкі жыхароў в. Пальмінка і навакольных вёсак, якіх у 1943 годзе гітлераўцы спалілі жывымі ў адным з будынкаў. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура жанчыны ў жалобе.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Хартова

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 3 жыхары вёскі, расстраляныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі 2 студзеня 1943 года. У 1962 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гарадоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 201–222.