Магілы савецкіх воінаў і партызан. Гарадоцкі раён
- Подробности
- Створана 07.04.2020 09:34
- Адноўлена 07.07.2020 14:45
Магіла Багданава Рыгора Багданавіча (Герой Савецкага Саюза) у в. Марцюшы
Вызначыўся ў бітве за Дняпро ў верасні 1943 года. Стралковы батальён пад камандаваннем старшага лейтэнанта Р. Б. Багданава з баямі выйшаў да Дняпра на поўнач ад Кіева. Байцы захапілі плацдарм, занялі 2 населеныя пункты і ўтрымалі іх да падыходу галоўных сіл. Памёр ад ран 1 лістапада 1943 года. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 17 лістапада 1943 года.
Магіла Брусеніна Міхаіла Аляксеевіча ў в. Вярэчча
Знаходзіцца на могілках. Партызан М. А. Брусенін загінуў 30 снежня 1942 года ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла Казлова Арсена Яфімавіча (Герой Савецкага Саюза) у в. Мяжа
Знаходзіцца на могілках. У 1972 годзе на магіле пастаўлены абеліск. Імем А. Я. Казлова названы вуліца ў Гарадку і саўгас у Гарадоцкім раёне.
Магіла Кірылава Анатоля Барысавіча ў в. Мяжа
Знаходзіцца на могілках. Партызан А. Б. Кірылаў загінуў у баі супраць фашысцкіх захопнікаў у 1942 годзе. У 1979 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла Ляпунова Мікалая Аляксандравіча ў в. Прудок
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Лётчык М. А. Ляпуноў загінуў у студзені 1944 года. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла Лаўрыновіча Аляксандра Максімавіча ў в. Вярэчча
Знаходзіцца на могілках. Партызан А. М. Лаўрыновіч загінуў 20 лістапада 1942 года ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла падпольшчыкаў у в. Новы Болецк
Знаходзіцца за 1 км ад вёскі па дарозе на в. Мяжа, ва ўрочышчы Хадуновы Горы. У час нямецка-фашысцкай акупацыі ў Гарадку дзейнічала падпольная група на чале з А. Ф. Сізовым. У пачатку красавіка 1942 года гітлераўцы арыштавалі 12 падпольшчыкаў і 28 красавіка расстралялі. У 1971 годзе на магіле пастаўлены стэла і абеліск.
Магіла Пасадава Рыгора Кузьміча ў в. Залучча
Знаходзіцца за 0,5 км на ўсход ад вёскі. Лейтэнант Р. К. Пасадаў загінуў 27 снежня 1943 года ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла Савіна Мікалая Аркадзевіча ў в. Альхавец
Знаходзіцца на могілках. Партызан М. А. Савін загінуў у баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1942 годзе. У 1975 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла Тпаняева Аляксандра Фёдаравіча ў в. Бычыха
Знаходзіцца на тэрыторыі Бычыхінскага льнозавода. Савецкі воін А. Ф. Тпаняеў загінуў у 1944 годзе пры вызваленні Гарадоцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1950 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла Фядулава В. І. у в. Вархі
Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. Падпалкоўнік В. І. Фядулаў загінуў 26 снежня 1943 года ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пры вызваленні вёскі. У 1944 годзе на магіле ўстаноўлены мемарыяльны знак.
Магіла Якушэвіч Марыі Іванаўны ў в. Віраўля
Знаходзіцца на могілках. Партызанская сувязная М. І. Якушэвіч загінула ў лістападзе 1942 года. У 1958 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Месца гібелі Кірылава Анатоля Барысавіча ў в. Рамні
На заходняй ускраіне вёскі. Партызан А. Б. Кірылаў загінуў у 1942 годзе ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1964 годзе на месцы яго гібелі пастаўлены абеліск.
ЛІТАРАТУРА
1. Гарадоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 201–222.
2. Яковлева, С. Простой Герой Советского Союза / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 15 кастр. – С. 2.