Месцы спаленых вёсак. Гарадоцкі раён
- Подробности
- Створана 07.04.2020 09:34
- Адноўлена 07.07.2020 14:48
Месца спаленай в. Ахрамеева (не існуе)
Вёска знаходзілася за 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Лапцёўка. У лістападзе 1942 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску разам з жыхарамі (13 чалавек, 17 двароў). Не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Месца спаленай в. Вусце (не існуе)
Вёска знаходзілася за 3 км на захад ад в. Асмата. У лістападзе 1942 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску разам з жыхарамі (15 чалавек, 14 двароў). Не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Месца спаленай в. Гумнічына (не існуе)
Вёска знаходзілася за 5 км на паўночны захад ад в. Майсеева. У лістападзе 1942 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску разам з жыхарамі (39 чалавек, 12 двароў). Не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Месца спаленай в. Задобрыя (не існуе)
Вёска знаходзілася за 2 км на паўднёвы захад ад в. Азёрнікі. У сакавіку 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (23 двары). Не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Месца спаленай в. Казлы (не існуе)
Вёска знаходзілася за 6 км на паўднёвы захад ад в. Халамер'е. 18 красавіка 1942 года гітлераўскія карнікі расстралялі 41 жыхара і спалілі вёску (19 двароў). Не адрадзілася. У 1964 годзе на месцы былой вёскі пастаўлена стэла. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Месца загубы ахвяр фашызму ў в. Канашы
Знаходзіцца непадалёку ад будынка выканкама сельсавета. У пачатку мая 1942 года гітлераўскія карнікі спалілі жывымі 69 жыхароў былой в. Малгаці (злілася з в. Канашы). У 1964 годзе тут пастаўлены абеліск.
Месца спаленай в. Лапакова (не існуе)
Вёска знаходзілася за 3 км на паўднёвы захад ад в. Стырыкі. У сакавіку 1943 года вёску (5 двароў) спалілі нямецка-фашысцкія акупанты, загубілі 12 жыхароў. Не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Месца спаленай в. Падранда (не існуе)
Вёска знаходзілася за 3 км на поўдзень ад в. Обаль. У лістападзе 1942 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску і загубілі яе жыхароў (70 чалавек, 22 двары). Не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Месца спаленай в. Петрачыха (не існуе)
Вёска знаходзілася за 4 км на ўсход ад в. Халамер'е. У лістападзе 1942 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску і загубілі яе жыхароў (10 чалавек, 13 двароў). Не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Месца спаленай в. Рудзіха (не існуе)
Вёска знаходзілася за 2 км на захад ад в. Лапцёўка. У лістападзе 1942 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску і загубілі яе жыхароў (12 чалавек, 15 двароў). Не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Месца спаленай в. Сямёнава (не існуе)
Вёска знаходзілася за 1 км на захад ад в. Антоненкі. У лістападзе 1941 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску і загубілі яе жыхароў (15 чалавек, 19 двароў). Не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Месца спаленай в. Чытавухі (не існуе)
Вёска знаходзілася за 3 км на поўдзень ад в. Забарочча. У сакавіку 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску (10 двароў). Пасля вайны не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Месца спаленай в. Янава (не існуе)
Вёска знаходзілася за 4 км на паўночны ўсход ад в. Халамер'е. У лістападзе 1942 года нямецка-фашысцкія акупанты загубілі 41 жыхара і спалілі вёску (29 двароў). Пасля вайны не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
ЛІТАРАТУРА
1. Гарадоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 201–222.
2. Гарэлі ў агні вёскі // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 314–324.
3. Городокский район Витебской области // Хатынский некрополь : документы и материалы / [сост.: В. Д. Селеменев и др. ; редкол.: В. И. Адамушко и др.]. – Минск : НАРБ, 2014. – С. 96–98. – (Архив. История. Память).
4. Кавалёва, Г. Набат сясцёр Хатыні / Г. Кавалёва // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 27 сак. – С. 5.
5. Наумова, А. Не забывать сейчас и никогда! / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2015. – 27 чэрв. – С. 4.