Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі землякам. Гарадоцкі раён

arrow Помнік землякам у в. Астраўляны

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 141 земляка, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1972 годзе пастаўлены абеліск – скульптура воіна.

arrow Помнік землякам у в. Бегуны

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 73 землякоў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1968 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.

arrow Помнік землякам у в. Беразнякі

На ўшанаванне памяці 73 землякоў калгаса імя Крупскай. У 1968 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.

arrow Помнік землякам у в. Вархі

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 177 землякоў з вёсак калгаса імя У. У. Маякоўскага, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1979 годзе пастаўлена стэла.

arrow Помнік землякам у в. Вярэчча

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 49 землякоў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1965 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.

arrow Помнік землякам у в. Газьба

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 168 жыхароў сельсавета, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1968 годзе пастаўлена стэла.

arrow Помнік землякам у в. Гары

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 133 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1970 годзе пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя (2 воіны).

arrow Помнік землякам у в. Даўгаполле

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, каля будынка сярэдняй школы. На ўшанаванне памяці 93 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1975 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.

arrow Помнік землякам у в. Дуброва

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1972 годзе пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя (2 воіны).

arrow Помнік землякам у г. п. Езярышча

Знаходзіцца на вуліцы Ленінскай, каля будынка праўлення калгаса імя Ф. Э. Дзяржынскага. На ўшанаванне памяці 98 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1969 годзе пастаўлена стэла.

arrow Помнік землякам у в. Зайкава

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 102 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1966 годзе пастаўлена стэла.

arrow Помнік землякам у в. Кудзіны

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 72 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1970 годзе пастаўлена стэла.

arrow Помнік землякам і Рамашкіну Цімафею Цярэнцьевічу ў в. Марчанкі

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У 1969 годзе на ўшанаванне памяці 87 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Устаноўлена стэла (жалезабетон; вышыня 3,5 м). Побач з ёй скульптурны партрэт Героя Савецкага Саюза Ц. Ц. Рамашкіна.

arrow Помнік землякам у в. Маскаляняты

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1972 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.

arrow Помнік землякам у в. Мехавое

Знаходзіцца ў школьным двары. На ўшанаванне памяці 150 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскіх атрадах. У 1971 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.

arrow Помнік землякам у в. Мяжа

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 367 жыхароў Мяжанскага сельсавета, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1971 годзе пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: партызан і дзяўчына на фоне абеліска, справа – стэла з імёнамі загінуўшых.

arrow Помнік землякам у в. Новы Болецк

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 86 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1965 годзе пастаўлена стэла.

arrow Помнік землякам у в. Новыя Вайханы

Знаходзіцца каля будынка выканкама сельсавета. На ўшанаванне памяці 151 земляка, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1972 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.

arrow Помнік землякам у в. Палешына

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 78 жыхароў вёсак калгаса імя А. В. Суворава, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1967 годзе пастаўлены абеліск.

arrow Помнік землякам у в. Пальмінка

Знаходзіцца каля будынка канторы саўгаса. На ўшанаванне памяці 160 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1970 годзе пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя (2 воіны).

arrow Помнік землякам у в. Полава

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, каля будынка клуба. На ўшанаванне памяці 164 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1969 годзе пастаўлена стэла.

arrow Помнік землякам у в. Пралетарск

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 199 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1972 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна і стэла з імёнамі загінуўшых.

arrow Помнік землякам у в. Пруднікі

Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. На ўшанаванне памяці 300 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1967 годзе пастаўлены абеліск.

arrow Помнік землякам у в. Рудня

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 121 земляка, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1969 годзе пастаўлена стэла.

arrow Помнік землякам у в. Стадолішча

Знаходзіцца каля будынка праўлення калгаса «Смалоўка». На ўшанаванне памяці 91 жыхара вёсак Стадолішчанскага сельсавета, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1965 годзе пастаўлена стэла.

arrow Помнік землякам у в. Халамер'е

Побач з магілай савецкіх воінаў на ўшанаванне памяці 322 землякоў – жыхароў вёсак Халамерскага сельсавета, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1975 годзе ўстаноўлена стэла.

arrow Помнік землякам у в. Целяшова

Знаходзіцца каля клуба. На ўшанаванне памяці 87 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1965 годзе пастаўлена стэла.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гарадоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 201–222.