Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Мёрскі раён, г. Мёры
- Подробности
- Створана 10.09.2020 15:23
- Адноўлена 10.09.2020 15:41
Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца на плошчы Загінуўшых барацьбітоў. Пахаваны 180 воінаў і 43 партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецкіх захопнікаў у 1941–1944 гг. Сярод пахаваных – воіны 9-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, што загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні г. Мёры.
У 1959 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна. У 2013 годзе помнік быў рэстаўрыраваны.
ЛІТАРАТУРА
1. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 303–304.
2. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / гал. рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1995. – С. 184.