Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Магіла ахвяр фашызму. Мёрскі раён, г. Мёры

3 ліпеня 1941 года Мёры ўжо былі акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Эвакуіравацца да прыходу немцаў амаль ніхто не паспеў.

Фашысты ў Мёрах стварылі гета, куды сагналі таксама і яўрэяў з навакольных вёсак. Усіх вязняў 2 чэрвеня 1942 года прыгналі на плошчу, потым – у склады, адкуль на грузавіках адвозілі да загадзя падрыхтаванай расстрэльнай ямы, якая знаходзілася на яўрэйскіх могілках у 1 км ад г. Мёры. Было расстраляна 779 (па іншых звестках – 1300) яўрэяў.

Таксама былі загублены ўсе яўрэі з навакольных вёсак, якія знаходзіліся побач з раённым цэнтрам, – Блошнікі (зараз в. Калінавае), Лявонпаль і хутар Ліпава-2.

Магіла ахвяр фашызму знаходзіцца ва ўсходняй частцы горада. У канцы 1950-х – пачатку 1960-х гг. на магіле быў пастаўлены абеліск. Некалькі надмагільных камянёў, якія засталіся ад старых яўрэйскіх могілак, паклалі побач з помнікам.

 

Магіла ахвяр фашызму.Мёрскі раён, г. Мёры. Фота з сайта https://ru.wikipedia.org

ЛІТАРАТУРА

1. Магіла ахвяр фашызму // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / гал. рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1995. – С. 184.

2. Миоры // Евреи на Витебщине : информационный дайджест / сост. Е. Д. Яскевич. – Витебск : Витебская областная библиотека имени В. И. Ленина, 2020. – С. 101–102.

3. Могила узников гетто [г. Миоры] // Памятники геноцида евреев Беларуси / М. Б. Ботвинник. – Минск : Беларуская навука, 2000. – С. 175.