Мемарыяльная калона. Мёрскі раён, в. Лявонпаль
- Подробности
- Створана 10.09.2020 15:23
- Адноўлена 10.09.2020 15:53
Мемарыяльная калона – гістарычны помнік на тэрыторыі Мёрскага раёна, які ўстаноўлены за 0,8 км ад в. Лявонпаль у канцы XVIII ст. шляхціцам Янам Лапацінскім. Амаль 12-метровая калона была ўстаноўлена ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года – асноўнага закона Рэчы Паспалітай.
Месца для ўзвядзення калоны было абрана невыпадкова: на ўзвышшы, ля ракі, «на вачах у грознага непрыяцеля» (усходні бераг Дзвіны ў той час належыў Расійскай імперыі). Падобныя калоны і стэлы ў стылі класіцызму ўзводзіліся практычна паўсюдна патрыятычна настроенай шляхтай, але з-за наступных гістарычных падзей у большасці выпадкаў не захаваліся.
ЛІТАРАТУРА
1. Лявонпаль // Калоны Славы ў гонар Канстытуцыі 3 Траўня = Колонны Славы в честь Конституции 3 Мая = Kolumny Sławy ku czci Konstytucji 3 Maja : каталог / Э. Інеўска ; пер. з пол.: Г. Цішук ; Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску. – 2-е выд., дапоўн. – Мінск : Галіяфы, 2019. – С. 31–32.
2. Мемарыяльная калона // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 310.
3. Паданне пра калону ў Лявонпалі // Чароўных вандровак пярсцёнкі: краязнаўчыя маршруты па Мёрскаму раёну / В. Ермалёнак. – Минск : Капитал Принт, 2017. – С. 64–74.