Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебская берасцяная грамата

Яркім сведчаннем існавання пісьменнасці ў старажытным Віцебску стала берасцяная грамата, выпадкова знойдзеная ў горадзе падчас земляных работ на плошчы Свабоды ў 1959 годзе рабочым Е. Фраловым на глыбіні 3–4 м ад паверхні зямлі. Знаходка стала сенсацыяй у навуковым свеце, бо дагэтуль аналагічныя рэліквіі меліся толькі ў Ноўгарадзе, Пскове і Смаленску. Граматы выконвалі ролю старажытных лістоў і былі даволі распаўсюджаным сродкам зносін паміж людзьмі. Літары на бярозавай кары надрапваліся так званым пісалам – металічным ці касцяным стрыжнем з вастрыём на адным канцы і лапатачнай на другім. Яны знойдзены археолагамі на тэрыторыі Беларусі ў культурных слаях ХІ–ХІІ стст. Змест надпісаў разнастайны, але ў пераважнай большасці гэта дакументы прыватнай гаспадарчай дзейнасці: просьбы, даручэнні, абавязацельствы, спісы феадальных павіннасцей, грашовыя дакументы. Вядомыя і больш цікавыя помнікі старажытнай духоўнасці, напрыклад, пісьмовае прызнанне ў каханні, ці школьныя практыкаванні наўгародскага хлапчука Анфіма.

Віцебская грамата напісана на кавалку бяросты памерам 17х4,5 см. Тэкст: «От Степана къ Нежилови. Оже еси продаль порты, а купи ми жита за 6 гривень. А ли еси продалъ, а добро сьтворя у купи ми жита». У перакладзе гэта значыць: «Ад Сцяпана да Няжылы. Калі ты прадаў адзенне, то купі мне жыта на 6 грыўняў. А калі чаго не прадаў, то прышлі мне ў наяўнасці. Калі ж прадаў, то, будзь ласкаў – купі мне жыта». Грамату цяжка датаваць, бо яна знойдзена ў культурным пласце зямлі, які вельмі перамешаны. Аднак у выніку даследаванняў устаноўлена, што яна адносіцца да мяжы ХІІІ–ХІV стст.

Як адзначае гісторык Л. В. Аляксееў, паходжанне граматы хутчэй за ўсё можна растлумачыць ажыўленымі ў гэты час гандлёвымі сувязямі Віцебска і Полацка з Ноўгарадам, праз пасрэдніцтва якога ішло зерне з Растова-Суздальскай зямлі ў Прыбалтыку. Дакумент носіць сляды «цокаючага» паўночна-заходняга дыялекту і таму, відаць, паходзіць з Ноўгарада. Яе мог напісаць чалавек, сябар якога паехаў у Віцебск па гандлёвых справах.

Што значыла тады 6 грывен? 3 «Рускай праўды» вядома, што за 6 грывен тады можна было купіць 300 аўчын, або 12 свіней, ці 2 кабылы, або 3 каровы. Нарэшце, за іх можна было наняць 2 парабчанкі на 12 год.

Берасцяная грамата захоўваецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. У рамках святкавання 50-годдзя са дня яе знаходкі ў музеі 22–23 кастрычніка 2009 года адбылася навуковая канферэнцыя.

 

Віцебская берасцяная грамата ў фондах абласнога краязнаўчага музея. Фота з сайта https://vitvesti.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамова, И. Витебская грамота / И. Абрамова // Витебский курьер. – 1999. – 29 июня. – С. 3.

2. Берестяные грамоты // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 76.

3. Варламова, Н. Тайны древнего города / Н. Варламова // Народная газета. – 2009. – 18 жн. – С. I.

4. Дроченина, Н. Н. Берестяная грамота из Витебска / Н. Н. Дроченина, Б. А. Рыбаков // Советская археология. – 1960. – № 1. – С. 282–284.

5. Дроченина, Н. Н. Берестяная грамота из Витебска [Электронный ресурс] / Н. Н. Дроченина, Б. А. Рыбаков // Аrchaeolog.ru. – Режим доступа: https://www.archaeolog.ru/media/books_sov_archaeology/1960_book01.pdf. – Дата доступа: 06.02.2021.

6. Зуеў, М. Берасцяная пошта мiнулага / М. Зуеў // Народнае слова. – 1999. – 16 лiстап. – С. 5.

7. Кавалёў, С. А. Віцебская берасцяная грамата / С. А. Кавалёў // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – Кн. 1. – С. 53.

8. «... Оже еси продаль порты, а купи ми жита за 6 гривенъ...» // Вечерний Витебск. – 2000. – 21 окт. – С. 2.

9. Подлипский, А. Витебской берестяной находке – 60 лет / А. Подлипский // Витебские вести. – 2019. – 24 авг. – С. 8.

10. Подлипский, А. Рукописи не горят, береста не гниет... / А. Подлипский // Народнае слова. – 2003. – 6 верас. – С. 6.

11. Сергеева, Ю. Витебская берестяная грамота / Ю. Сергеева, Т. Б. Дианова // Студенческая наука и инновации : материалы 94-й Международной научно-практической конференции студентов и магистрантов, Витебск, 14–15 мая 2009 г. / редкол.: А. И. Ятусевич [и др.] – Витебск : ВГАВМ, 2009. – С. 236–237.

12. Соловьева, Т. Случайная находка / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2009. – 29 окт. – С. 3.

13. [Уступны артыкул] // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 50-годдзю знаходкі берасцяной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А. Р. Брадоўскага, Віцебск, 22–23 кастрычніка 2009 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі, В. А. Шышанаў, А. І. Лагунова. – Мінск : Медысонт, 2010. – С. 3.

14. Штыхаў, Г. В. Берасцяныя граматы / Г. В. Штыхаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1984. – Т. 1 : А капэла–Габелен. – С. 427–428.

15. Якубовіч, І. Берасцяная пошта / І. Якубовіч // Культура. – 2009. – 29 жн.– 4 верас. (№ 35) – С. 14.