Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дом, у якім размяшчаліся Віцебскі ВРК i гаркам РКСМ і адбыўся першы ў горадзе камсамольскі сход. Віцебск, г.

Знаходзіцца на вуліцы Маякоўскага, 1/38. Будынак пабудаваны ў канцы XVIII – пачатку XIX стст. Ён быў трохпавярховым, з галоўным уваходам на вугле. Потым уваход перанеслі на фасад і надбудавалі чацвёрты паверх. На картах Віцебска пачатку XX ст. гэты будынак на скрыжаванні вуліц Біржавай і Смаленскай пазначаны як Другі грамадскі сход (клуб, арганізаваны па саслоўным прынцыпе).

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў перыяд з 10 па 14 (з 23 па 27) лістапада 1917 года тут размяшчаўся Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. У гэтым доме 13 лістапада 1918 года адбыўся сход моладзі Віцебска, які прайшоў пад кіраўніцтвам камуністаў і дэлегатаў I з'езда Расійскага Камуністычнага Саюза Моладзі (РКСМ). На ім былі абмеркаваны рашэнні I з'езда РКСМ, намечаны задачы гарадской камсамольскай арганізацыі: стварэнне камсамольскай арганізацыі ў Віцебскай губерні, адкрыццё клубаў і бібліятэк, арганізацыя ваеннай падрыхтоўкі моладзі. Каля 100 удзельнікаў сходу ўступілі ў рады РКСМ. Пасля сходу група камсамольцаў была паслана ў Полацк, Гарадок, Дрысу, Сураж, дзе яны дапамагалі партыйным камітэтам ствараць камсамольскія арганізацыі. Да пачатку 1919 года ў губерні было створана 18 камсамольскіх арганізацый. У Віцебску ў лістападзе 1918 года ўзніклі камсамольскія ячэйкі на фабрыцы «Дзвіна», у прафшколе гарбароў. У снежні 1918 года ў будынку, дзе праходзіў сход, знаходзіўся Віцебскі гаркам РКСМ. У 1923 годзе тут адкрыўся адзін з найбуйнейшых у горадзе клубаў – «Прафінтэрн», праходзілі спектаклі, канцэрты, сходы, кінапаказы, лекцыі. У клубе было 556 членаў, працавалі 12 гурткоў, бібліятэка з чытальнай залай, буфет. У 1955 годзе ў будынку размясціўся гарадскі Дом культуры (пазней яго перайменавалі ў гарадскі Цэнтр культуры). Зараз у будынку акрамя Цэнтра культуры знаходзіцца дырэкцыя фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

У 1965 годзе ў гонар Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, а ў 1979 годзе ў памяць аб першым сходзе камсамольцаў Віцебшчыны на будынку ўстаноўлены 2 мемарыяльныя дошкі. Зараз дошкі з будынка зняты.

 

Дом, у якім размяшчаліся Віцебскі ВРК i гаркам РКСМ, адбыўся першы ў горадзе камсамольскі сход. г. Віцебск. Фота з сайта https://maps.yandex.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Баскова, В. М. Дом, у якім размяшчаліся Віцебскі ВРК і гарком РКСМ, адбыўся першы ў горадзе камсамольскі сход / В. М. Баскова // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 54.

2. Центр культуры Витебска : документальная хроника / сост.: А. Л. Шульман, Е. Л. Гринь, Н. Я. Дроздова. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – 232 с.