Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік-паравоз Л-3562. Віцебск, г.

Паравоз-помнік Л-3562 знаходзіцца на тэрыторыі лакаматыўнага дэпо на станцыі Віцебск. Машына была выпушчана ў пасляваенны час, а дакладней, у 1954 годзе. Праз год выпуск паравозаў з гэтай серыі спыніўся. За дзесяць гадоў, пачынаючы з 1945 года, было выпушчана ўсяго 4199 паравозаў. У пасляваенны час гэты паравоз быў асноўным відам цягі, адным з лепшых масавых паравозаў у СССР. Усе яны насілі імя «Перамога» і выпускаліся з серыйнай літарай «П». Але ў 1947 годзе літару «П» замянілі на «Л», каб увекавечыць прозвішча галоўнага канструктара Л. Лебядзянскага, па праекце якога будаваўся дадзены паравоз. Пасля XX з'езда КПСС (люты 1956 года) амаль з усіх цягнікоў гэтай серыі з пяціканцовай зоркі, якая першапачаткова ўпрыгожвала франтон паравоза, былі дэманціраваны барэльефы У. І. Леніна і І. В. Сталіна, іх далейшы лёс невядомы. Але ў віцебскага паравоза на носе захавалася не толькі чырвоная зорка, але і партрэт Леніна. 18 кастрычніка 1991 года паравоз у якасці помніка ўсталявалі ў гонар 125-годдзя лакаматыўнага дэпо. Пра гэта сведчыць інфармацыйная таблічка.

Паравозы гэтай серыі таксама захоўваюцца ў Лідзе, Полацку, Оршы, у музеі чыгуначнай тэхнікі ў Баранавічах. У арыгінальным выглядзе ў цяперашні час захавалася ўсяго два паравозы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі.

 

Помнік-паравоз Л-3562. г. Віцебск. Фота з сайта http://evitebsk.com/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Наш Витебск // Витязь (Витебск). – 2014. – 21 марта. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

Паровоз-памятник Л-3562 – удивительный и невероятный