Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік князю Неўскаму Аляксандру. Віцебск, г.

Помнік князю Аляксандру Неўскаму і яго сям'і ўсталяваны ў 2016 годзе ў Віцебску на плошчы Тысячагоддзя, каля драўлянай царквы імя Аляксандра Неўскага. Аўтарамі помніка з'яўляюцца віцебскія скульптары А. Гвоздзікаў, І. Казак і мінскі скульптар Я. Колчаў. Заказчык работ – Віцебская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. Яшчэ ў 2011 годзе будаўнічы трэст № 9 падрыхтаваў пастамент пад помнік і добраўпарадкаваў прылеглую тэрыторыю.

4-метровая бронзавая скульптура на металічным плінце (вага 6 тон) была адліта ў Мінску. Кампазіцыя ўяўляе сабой вобраз княжацкай пары: рукі мужа і жонкі злучаны, на другой руцэ ў князя сядзіць яго сын. Кампазіцыя адлюстроўвае кранальную сустрэчу ў Віцебску Аляксандра Неўскага са сваёй жонкай, віцебскай князёўнай Аляксандрай, дачкой князя Брачыслава, і старэйшым сынам Васілём. Помнік з'яўляецца сімвалам сямейных каштоўнасцяў, вернасці і любові.

Урачыстае яго адкрыццё адбылося 24 чэрвеня 2016 года падчас святкавання Дня горада. Цырымонія адкрыцця пачалася з тэатралізаванай пастаноўкі. У ходзе прадстаўлення ўдзельнікі віцебскіх клубаў гістарычнай рэканструкцыі ўзнавілі жывую карцінку сустрэчы княжацкай сям'і.

На цырымоніі прысутнічалі кіраўнікі горада і вобласці. Адбыўся малебен і асвятленне помніка.

 

Помнік князю Неўскаму Аляксандру. г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vitbichi.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александр Невский в Витебске // Твой город (Витебск). – 2016. – 30 июня. – С. 8.

2. Галанина, А. Невский стал Витебским / А. Галанина // Народная газета. – 2016. – 1 ліп. – С. III.

3. Голесник, С. Князь придет на День города / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2016. – 23 июня. – С. VI.

4. Крупица, Н. Века не властны над тобой / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 25 июня. – С. 1–2.

5. Крупица, Н. Любовью и единением спасемся / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 6 июля. – С. 4.

6. Крупица, Н. Памятник Александру Невскому в Витебске / Н. Крупица // Наше православие. – 2015. – № 6 (июнь). – С. 3.

7. Пастернак, Т. Символ семейных ценностей / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 28 июня. – С. 4.