Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік на магіле Пэна Юдаля Моўшавіча. Віцебск, г.

Юдаль (Іегуда) Моўшавіч Пэн, партрэтыст і аўтар жанравых палотнаў, заснавальнік Віцебскай школы-майстэрні, нарадзіўся 5 чэрвеня 1854 года ў м. Нова-Аляксандраўск (зараз г. Зарасай у Літве). У 1886 годзе скончыў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. Вучыўся ў педагогаў М. Лаўрэцкага і П. Чысцякова. 3 1891 года жыў у Віцебску, дзе ў 1892 годзе арганізаваў мастацкую студыю. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на аснове студыі была створана народная мастацкая школа (1918–1920). Пазней, на яе базе быў заснаваны Віцебскі мастацкі тэхнікум.

3 дарэвалюцыйных работ мастака вылучаюцца «Гадзіншчык», «Стары кравец», «Стары салдат» (усе 1902), «Вуліца ў Віцебску», «Старая з пісьмом» (абедзве 1903) і інш. Сярод найбольш значных работ паслярэвалюцыйнага часу можна назваць партрэты-тыпы «Шавец-камсамолец» (1925), «Сват» (1926), «Швачка» і «Партрэт стагадовага селяніна» (абодва 1927), «Пекар» (1928) і інш. Высокім майстэрствам выканання адзначаны партрэты мастакоў М. Шагала, Л. Шульмана, «Аўтапартрэт у саламяным капелюшы», «Партрэт брата», «Аўтапартрэт» (усе 1922) і інш.

Памёр Ю. М. Пэн 1 сакавіка 1937 года.

У 1937 годзе было прынята рашэнне аб усталяванні помніка на магіле мастака на Старасямёнаўскіх могілках. Але вельмі сціплы надмагільны помнік з'явіўся толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Ён быў зроблены намаганнямі і на фінансавыя сродкі яго вучняў. Прастаяў гэты помнік амаль паўстагоддзя і быў заменены на новы ў сувязі з «шагалаўскімі мерапрыемствамі» летам 1992 года. Сучасны надмагільны помнік на магіле Ю. Пэна – праца віцебскага скульптара А. Гвоздзікава – уяўляе сабой бюст (бетон), усталяваны на высокім пастаменце з ружова-чорнага граніту. На надмагільнай пліце – палітра з пэндзлямі.

1 сакавіка 2007 года на месцы, дзе стаяў дом Юдаля Пэна (вуліца Леніна, 28), была адкрыта мемарыяльная дошка (аўтары – А. Гвоздзікаў, І. Казак, А. Бялоў).

 

Помнік на магіле Пэна Юдаля Моўшавіча. г. Віцебск. Фота з сайта http://jewish-memorial.narod.ru/Памятны знак на месцы дома, дзе жыў Юдаль Пэн. Вуліца Леніна. Віцебск. Фота з сайта http://jewish-memorial.narod.ru/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Крупица, Н. Имя, которое служит Витебску / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 17 дек. – С. 7, 10.

2. Лапцэвіч, Л. Г. Магіла Пэна / Л. Г. Лапцэвіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭімя П. Броўкі, 1985. – С 67.

3. Макарова, Е. М. «Мы прятали могилу Пэна от фашистов» / Е. М. Макарова ; беседовала Т. Матвеева // Витебский проспект. – 2011. – 28 апр. – С. 5.

4. Могила Иегуды (Юрия) Пэна // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкая ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 27.

5. Подлипский, А. Пэновские места Витебска / А. Подлипский // Жизнь и судьба художника Юрия Пэна / А. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2020. – С. 213–214.

6. Рывкин, М. Судьба картинной галереи им Ю. Пэна на фоне документов эпохи / М. Рывкин // Краеведческие очерки и статьи / М. Рывкин ; сост., предисл., примеч. А. М. Подлипского. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 99–114.