Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік Пушкіну Аляксандру Сяргеевічу. Віцебск, г.

Помнік Аляксандру Сяргеевічу Пушкіну знаходзіцца ў цэнтры Віцебска ў скверы імя Пушкіна, побач з тэатрам Якуба Коласа. Аўтары – скульптар І. Казак, архітэктар В. Ягадніцкі. Гэта адзін з класічных прыкладаў помнікаў Віцебска, усталяваных у канцы мінулага стагоддзя.

Помнік не вылучаецца вялікімі памерамі і ўяўляе сабой складаную кампазіцыю: мініяцюрная рэалістычная постаць рускага паэта стаіць перад абстрактным малюнкам вялікага горада, які нагадвае крылы.

Вялікі рускі паэт двойчы праязджаў праз Віцебск па так званым Беларускім тракце: па дарозе ў паўднёвую ссылку (1820) і ў ссылку з Адэсы ў сяло Міхайлаўскае Пскоўскай губерні (1824). Пра гэта кажа і тлумачальная шыльда на помніку: «У чэрвені 1820 і ў жніўні 1824 гг. праз Віцебск праязджаў Пушкін». Спыняўся паэт у двараніна Пятра Нашчокіна. Акрамя таго, менавіта адзін з сяброў Аляксандра Сяргеевіча, жыхар Віцебскай губерні, падказаў паэту сюжэт для аповесці «Дуброўскі».

Імем А. С. Пушкіна ў Віцебску названа гарадская бібліятэка, гімназія № 3, вуліца (былая Тэатральная) працягласцю 200 м. У 2011 годзе праведзена рэканструкцыя гэтай вуліцы і прылеглага да яе сквера. Асфальтавае пакрыццё заменена на цэментаваную і гранітную плітку, устаноўлены дэкаратыўныя ліхтары, у скверы ёсць фантан. Вуліца стала пешаходнай. Пушкінскім названы і адзін з мастоў праз р. Віцьбу.

Пачынаючы з 1989 года, калі адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка ў гонар вялікага паэта, штогод 6 чэрвеня ў дзень яго нараджэння праводзіцца літаратурнае свята.

 

Помнік Пушкіну Аляксандру Сяргеевічу. Фота з сайта http://vitebskcity.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Буткевич, С. Пушкин на Витьбе / С. Буткевич // Советская Белоруссия. – 1989. – 12 сент. – С. 4.

2. Зімін, І. Пушкіну прысвечаны / І. Зімін // Літаратура і мастацтва. – 1989. – 29 кастр. – С. 9.

3. Кавалевский, С. Пушкин отлитый и вылитый / С. Кавалевский // Народнае слова. – 2003. – 17 чэрв. – С. 8.

4. Памятник А. С. Пушкину // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкая ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 29.

5. Пастернак, Т. К нему не зарастет народная тропа...: в Витебске отметили 220-летие со дня рождения Александра Пушкина / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 8 июня. – С. 16.

6. Пастернак, Т. С днем рождения, Александр Сергеевич! / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2002. – 8 чэрв. – С. 1.

7. Серебрякова, Т. Читали Пушкина / Т. Серебрякова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 10 июня. – С. V.

8. Симанович, Д. А Пушкинской дороге нет конца... / Д. Симанович // Вечерний Витебск. – 1998. – 6 июня. – С. 1, 4.