Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік Шагалу Марку Захаравічу. Віцебск, г.

У Віцебску ўстаноўлены 2 помнікі Марку Шагалу. Бронзавая кампазіцыя, зробленая А. Гвоздзікавым (1992), размешчана ў пачатку Пакроўскай вуліцы, на якой фрагментарна захавалася жылая і прамысловая забудовы канца XIX – пачатку XX стст. І скульптурная кампазіцыя «Скрыпка Шагала», якая размешчана каля Дома-музея М. Шагала (вуліца Пакроўская, д. 11). Аўтары работы – скульптар В. Магучы і архітэктар А. Мароз (1998).

Пытанне пра неабходнасць ушанавання памяці Марка Шагала ў Віцебску ў 90-я гады ХХ ст. уздымалася неаднаразова. Горад не меў ніводнага памятнага знака ў гонар знакамітага земляка, ні вуліцы, якая носіць яго імя, ні музея. У 1991 годзе па ініцыятыве Віцебскага гарвыканкама быў праведзены адкрыты конкурс на лепшы праект помніка жывапісцу. Лепшай была прызнана работа скульптара А. Гвоздзікава. Кампазіцыя складаецца з фігуры мастака, які сядзіць у крэсле, трымаючы ў левай руцэ палітру, і фігуры яго музы, якая лунае над ім. У вобразе музы прасочваюцца рысы яго жонкі Бэлы, галоўнай любові яго жыцця. Адкрыццё помніка адбылося летам 1992 года.

Другі помнік мастаку – скульптурная кампазіцыя пад назвай «Скрыпка Шагала» (другая назва «Віцебская мелодыя на французскай скрыпцы») усталявана ў двары яго роднага дома, пабудаванага яшчэ яго бацькамі. Помнік зроблены ў адпаведнасці з праектам скульптара В. Магучага. Юны Марк Шагал сядзіць на спіне фантастычнай жывёліны – ці то асла, ці то казла. Такіх фантастычных жывёлін можна ўбачыць на некаторых малюнках мастака. Да левага пляча ён прыціскае палітру ў выглядзе скрыпкі, у правай руцэ трымае пэндзаль-смычок. Грыф скрыпкі – Эйфелева вежа, а сама скрыпка – любімы горад Віцебск. На яе корпусе праступаюць абрысы вядомых віцебскіх храмаў. Скульптура ўдала ўпісалася ў музейны ансамбль. Сюды, да помніка, штогод прыходзіць больш за 20 тыс. чалавек. Асабліва мнагалюдна тут 7 ліпеня, у дзень нараджэння Шагала. «Тут, на Пакроўскай вуліцы, я нарадзіўся яшчэ раз», – пісаў Марк Шагал у аўтабіяграфічнай кнізе «Маё жыццё». Нарадзіўся і працягвае жыць...

 

Помнік Шагалу Марку Захаравічу. г. Віцебск. Фота з сайта http://s2.fotokto.ru/Помнік Шагалу Марку Захаравічу. г. Віцебск. Фота з сайта https://eclectica.ru/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дощенко, М. Под небом Шагала / М. Дощенко // Витебский проспект. – 2013. – 5 сент. – С. 5.

2. Крупица, О. Два памятника Марку Шагалу / О. Крупица // Комсомольская правда. – 1998. – 31 июля. – С. 12.

3. Пастернак, Т. Праздник на Покровской улице / Т. Пастернак // Народнае слова. – 1998. – 9 лiп. – С.4.

4. Подлипский, А. М. Витебские адреса Марка Шагала / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2000. – 56 с.

5. Помнік і дом-музей Марка-Шагала [Выяўленчы матэрыял] // Пачатковая школа. – 2008. – № 12. – Каляр. укл.

6. Скрыпка Шагала ўвекавечана ў помнiку // Чырвоная змена. – 1998. – 8 лiп. – С. 1.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Открытие памятника Марку Шагалу

arrow Витебск. Дом-музей Марка Шагала