Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Брацкія магілы савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў. Віцебск, г.

Брацкая магіла савецкіх воінаў

Знаходзіцца на грамадзянскіх могілках у пас. Лучоса.

Уключана ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

Пахаваны 86 воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1973 годзе на магіле пастаўлены абеліск. У 1987 годзе пахаваны астанкі яшчэ 3 невядомых савецкіх воінаў, якіх знайшлі пры будаўніцтве мікрараёна Поўдзень-6.


Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан

Знаходзіцца па вуліцы Ленінградскай.

Ппахаваны 181 воін і партызан, якія загінулі пры вызваленні г. Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мяркуючы па датах гібелі (снежань 1943 – чэрвень 1944 гг.), некаторыя з гэтых воінаў першапачаткова былі пахаваны ў ваколіцах горада і толькі пасля яго вызвалення перапахаваны на гэтых могілках. У 1958 годзе на брацкай магіле пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла падпольшчыкаў

Знаходзіцца па вуліцы 3-й Полацкай, на Новасямёнаўскіх могілках.

Пахаваны ўдзельнікі падпольнай камсамольскай групы (дзейнічала з канца 1941 па верасень 1942 гг.) – Л. Дз. Бярозкіна (кіраўнік), Я. Я. Ваўчок, М. У. Вараб'ёў, М. I. Захараў, В. Д. Карняшонак, якія 22 верасня 1942 года былі павешаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1971 годзе на могілках пастаўлена надмагільная пліта, у 1985 годзе яна была рэстаўрыравана.

 

Вайсковыя могілкі

Знаходзяцца па вуліцы Савецкай, на Успенскай горцы.

Пахаваны 16 савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у т. л. Героі Савецкага Саюза Грамчакоў Мікалай Цімафеевіч, Сівакоў Іван Пракопавіч, Янушкаўскі Іван Іванавіч. А таксама адзін з арганізатараў партызанскага руху, камандзір партызанскага атрада і 1-й Беларускай партызанскай брыгады, ганаровы жыхар г. Віцебска Мінай Шмыроў. Усяго на тэрыторыі могілак размешчана 12 магіл: 1 брацкая і 11 адзіночных.

Першыя пахаванні ў скверы ажыццяўляліся ў канцы чэрвеня 1944, калі быў вызвалены горад. Праз некаторы час яны былі размешчаны ў адну лінію. Помнікі былі зроблены з дрэва і па вонкавым выглядзе нагадвалі пірамідкі. Агароджа была таксама драўляная. Яшчэ пазней агароджа стала металічнай

У 1956 годзе на могілках устаноўлены 2 аднолькавыя скульптуры воінаў са схіленымі сцягамі. На магілах – надмагільныя пліты.

У 2015 годзе да 70-годдзя Вялікай Перамогі праведзена добраўпарадкаванне могілак: адноўлены надмагільныя пліты з імёнамі, рэканструяваны металаканструкцыі агароджаў. Былі ўсталяваны дзве новыя скульптуры савецкіх салдат (дакладныя копіі ранейшых бетонных фігур), выкананы з палімербетону. Пастаменты абліцаваны чырвоным гранітам, як і агароджы пахавання.

Мемарыял адносіцца да аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

 

Вайсковыя могілкі

Знаходзяцца на вуліцы Цітова.

Пахаваны 95 савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях за вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на працягу 1944 года.

У 1976 годзе ўстаноўлены 80 надмагілляў і мемарыяльная пліта.

Вайсковыя могілкі занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

 

Магілы савецкіх воінаў

Знаходзяцца па вуліцы 3-я Лінія, на Пескавацінскіх могілках.

Пахаваны 55 савецкіх воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 года ў баях за вызваленне г. Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама лётчыкі У. А. Федароўскі, М. П. Аншукоў, якія загінулі зімой 1943–1944 гг. Іх самалёт быў падняты са дна возера каля в. Вароны ў 1984 годзе.

У 1957 годзе на вайсковым участку грамадзянскіх могілак пастаўлены абеліск. На магілах пастаўлены надмагільныя пліты.

 

Вайсковы участак на Пескавацінскіх грамадзянскіх могілках. г. Віцебск. Фота з сайта http://www.pomnite-nas.ru/Вайсковыя могілкі на Успенскай горцы. г. Віцебск. Фота з сайта http://www.pomnite-nas.ru/Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан на вул. Ленінградскай. г. Віцебск. Фота з сайта http://evitebsk.com/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Віцебск // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 33–86.

2. Віцебск // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / галоўная рэдакцыя: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1995. – С. 113–114.

3. Воинское кладбище // С памятью в сердце : иллюстрированый справочник / сост.: Ю. Р. Артемчук [и др.] ; ред.: Л. С. Ананич [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 88–89.

4. Героев знать поименно // Народнае слова. – 2013. – 22 студз. – С. 7.

5. Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 100–107.

6. Подлипский, А. М. В граните и бронзе: памятники и памятные знаки Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 40–51, 95–98.

7. Подлипский, А. М. Воинский мемориал на Успенской горке / А. М. Подлипский. – Витебск, 2011. – 32 с.