Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мемарыяльны знак на магіле ахвяр фашызму. Віцебск, г.

Мемарыяльны знак на магіле ахвяр фашызму размешчаны ў парку імя 40-годдзя УЛКСМ, які быў закладзены ў пойме ракі Віцьба ў 1959 годзе камсамольцамі і моладдзю Кастрычніцкага раёна горада. Тэрыторыя парку, а менавіта кар'еры былога цагельнага завода падчас Вялікай Айчыннай вайны былі адным з месцаў масавага знішчэння гітлераўцамі жыхароў горада. На гэтым месцы ў 1964 годзе быў устаноўлены мемарыяльны знак. Помнік уяўляе сабой невысокі курган, ля падножжа якога ўстаноўлена стэла. На ёй надпіс: «Тут пахаваны тысячы расстраляных і закатаваных ахвяр фашысцкай акупацыі. Радзіма-маці вечна будзе памятаць герояў, якія аддалі сваё жыццё за шчасце і спакой на зямлі». У 1981 годзе мемарыяльны знак быў рэстаўрыраваны.

 

Мемарыяльны знак на магіле ахвяр фашызму. г. Віцебск. Фота з сайта https://wwii.space/Мемарыяльны знак на магіле ахвяр фашызму. г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vsavm.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лица, содействующие партизанскому движению и подполью, члены их семей и мирные жители Витебского – жертвы фашистского террора // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 375–405.

2. Магіла ахвяр фашызму // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / галоўная рэдакцыя: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1995. – С. 114.

3. Мирные жители – жертвы фашистского террора / подгот. М. Рывкин // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 406–416.

4. Могилы жертв фашизма // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 243.

5. Памятник на месте массового уничтожения витеблян в годы Великой Отечественной войны // В граните и бронзе: памятники и памятные знаки Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 75.