Памятны знак у гонар савецкіх патрыётаў. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 11.11.2021 15:39
- Адноўлена 11.11.2021 15:39
Памятны знак ахвярам фашысцкага тэрору знаходзіцца на вуліцы Леніна каля будынка абласнога краязнаўчага музея.
У гады акупацыі каля будынка ратушы была ўсталявана шыбеніца, на якой учыняліся публічныя пакаранні. У 1967 годзе ў памяць пра загінуўшых быў усталяваны памятны знак у выглядзе ўсечанай пяцівугольнай гранітнай піраміды з надпісам: «Бяспрыкладнай мужнасці савецкіх патрыётаў, пакараных на гэтым месцы нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941–1944 гг.». Аўтар знака – архітэктар А. Фрыдман.
ЛІТАРАТУРА
1. Месца загубы падпольшчыкаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 70.
2. Наш Витебск // Витязь (Витебск). – 2014. – 21 марта. – С. 4.
3. Памятный знак в честь советских патриотов // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкая ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 30.
4. Памятный знак жертвам фашистского террора // В граните и бронзе: памятники и памятные знаки Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 73–74.
5. Подлипский, А. Среди памятников и памятных знаков Витебска есть два особенных... / А. Подлипский // Впрок. – 2011. – 24 нояб. – С. 8.
6. Помнік мужнасці і гераізму // Віцебскі рабочы. – 1967. – 8 мая. – С. 2.
7. Участники Витебского подполья, погибшие в годы Великой Отечественной войны // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 369–375.