Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік Гараўцу Аляксандру Канстанцінавічу. Віцебск, г.

Помнік лётчыку Аляксандру Канстанцінавічу Гараўцу ў Віцебску быў усталяваны ў 1995 годзе ў скверы паміж вуліцамі Камуністычнай і Гараўца. Вуліца названа ў гонар лётчыка ў 1957 годзе. Раней на ёй жылі яго бацькі. Аўтары помніка – скульптары М. М. Інькоў і А. Я. Арцімовіч, сумесна з архітэктарам В. В. Рыбаковым. Гранітная скульптура ўяўляе сабой лётчыка, які знаходзіцца ў небе.

Аляксандр Гаравец нарадзіўся ў в. Машканы Сенненскага раёна. Скончыў віцебскую школу-сямігодку, працаваў слесарам, вучыўся ў аэраклубе. У 1935 годзе скончыў лётную школу ва Ульянаўску. У гады Вялікай Айчыннай вайны – ваенны лётчык. З 1942 года – намеснік камандзіра эскадрыллі знішчальнага авіяпалка. Гаравец здзейсніў 74 баявыя вылеты. 6 ліпеня 1943 года падчас Курскай бітвы ўступіў у паветраны бой з 20 фашысцкімі бамбардзіроўшчыкамі. Збіўшы 9 самалётаў, гераічна загінуў. Аляксандр Гаравец – адзіны ў свеце лётчык, які збіў у адным баі дзевяць самалётаў. Удастоены звання «Герой Савецкага Саюза».

Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 8 мая 1995 года.

 

Помнік лётчыку Гараўцу Аляксандру Канстанцінавічу. г. Віцебск. Фота з сайта https://autotravel.ru/phalbum/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Герой Советского Союза А. Горовец // Доски, берегущие память : справочник / А. Подлипский, В. Рогач. – Витебск : Віцебская абласная друкарня, 2006. – С. 60.

2. Памятник Герою Советского Союза Александру Горовцу // В граните и бронзе: памятники и памятные знаки Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 56–58.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Памятник летчику Горовцу в Витебске